За ўдзел у экскурсіі ў музей Халакоста ў Навагрудку суд наканаваў мясцовай жыхарцы Жане Баброўскай 10 сутак арышту, хаця экскурсія праходзіла пад наглядам міліцыянераў, была афіцыйна аплачанай, у ёй удзельнічала 20 чалавек. У некаторых з іх на грудзях былі жоўтыя зоркі Давіда. Нікога не затрымалі, а на «зламысніцу» склалі праткол, калі яна пазней прыйшла ў міліцыю па іншай справе…
Калі яўрэі ўсёй зямлі
Спазналі жахі Халакоста,
Дык пасля смерці не ішлі
За імі людзі да пагоста,
Бо на канцлагерных палях,
Калі яны згарэлі ў печы,
Развейвалі фашысты прах
Яшчэ гарачы, чалавечы…
Жыццё ператварылі ў дым,
Згарэлі мары і надзеі…
І нам усім аб часе тым
Цяпер нагадваюць музеі.
У гарадку — музей такі.
Туды не зарасталі сцежкі.
Чужых вазілі цягнікі,
Тутэйшыя хадзілі пешкі.
І ў гэты раз прыйшоў народ,
Каб паглядзець на экспанаты,
Бо неблагі экскурсавод
І досвед у яго багаты.
Хаця і ўскосна, не наўпрост,
Але экскурсія такая
Не забываць пра Халакост
Людзей сучасных заклікае.
І экскурсанты ў той гурбе
Зусім не па падказцы гіда
Пазначылі саміх сябе
Такімі ж зоркамі Давіда,
Якімі ў час былой вайны
Яўрэяў мецілі фашысты.
Пратэст выказвалі яны?
Рабілі ўсім намёк празрысты?
Не мітынг гэта, не пікет,
Не відавочныя намеры —
Ішла экскурсія як след,
Прынамсі, міліцыянеры,
Якіх было чамусьці шмат
Паблізу той «народнай сходкі»,
На іх не здзейснілі напад,
Бо не было падставы ўсё-ткі:
Ніхто не нёс «нацдэмны» сцяг
Ці нават шалік бел-чырвоны.
Ну а на зоркі на грудзях
Няма пакуль што забароны.
Загрэблі б, каб Пагоню-герб
Нашылі людзі на апратку…
Праз нейкі час адчулі сверб
Яны, «ахоўнікі парадку»:
Іх вакол пальца абвялі
Каля таго музея людзі —
Пратэставалі ўсё ж, калі
Павесілі сабе на грудзі
Не тыя зоркі, што ў Крамлі,
А зоркія жоўтыя Давіда.
Відаць да вываду прыйшлі:
Няхай жа нашая Феміда
З іх пакарае хоць адну,
Каб для другіх навукай стала.
(Было ў мінулую вайну
Падобных выпадкаў нямала.)
У райаддзел як чорт прынёс
Для экзекуцыі ахвяру.
Жанчына, як калісь Хрыстос,
Адна за ўсіх панесла кару…
* * *
Ні беларус і ні яўрэй
Цяпер, бадай, не пойдзе проста
Наогул у любы музей,
Тым больш у той, дзе для людзей
Наяве жахі Халакоста…
Алесь Няўвесь
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…