TOP

«Не пісацьмеце як трэба — пад нагамі плыцьме глеба…»

За рэпартаж з «Плошчы Перамен» суд Фрунзенскага раёна г. Мінска асудзіў журналістак «Белсата» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чальцову да двух гадоў пазбаўлення волі.

Алесь Няўвесь

Ад улады для «пісак»
Быў спярша намёк празрысты:
— Будзем пхаць у аўтазак
Вас таксама, журналісты.
Не пішыце так, як ёсць,
А пішыце так, як трэба.
А інакш спагонім злосць,
Пад нагамі плыцьме глеба,
Вас чакацьме сумны лёс,
Непакора дасца ў знакі…
Ды не сталі да пагроз
Прыслухоўвацца «пісакі»
І бурлівы ход падзей
Адлюстроўвалі сумленна,
Чым павагу ўсіх людзей
Заслужылі, несумненна.
— Не пачулі вы намёк, —
Прагучала ад улады. —
Дык дадзім належны ўрок,
І не будзе вам спагады.
Давядзецца баланды
Пахлябтаць з-за непакоры!
І на «суткі» сапраўды
Пападалі рэпарцёры.
Ды не збіла іх імпэт,
Не спыніла кара тая.
І дзівіўся цэлы свет,
Як «свабода» выглядае.
І сказала ўлада зноў:
— Вы, сябры, дайшлі да краю.
Доўга мне псавалі кроў,
Вас сурова пакараю:
Не пазбегнеце турмы…
* * *
Прыйдзе час і больш паршывы,
І пабачым, пэўна, мы
«Рэпартаж з пятлёй на шыі»…

Алесь Няўвесь

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.