У фермера з Барысаўскага раёна Аляксандра Андрунакі сканала кабыла Майка. Фермер апублікаваў аб’яву, што гатовы аддаць свой аўтамабіль «Фіят» за добрага каня. Як аказалася, зрабіць гэта не так і проста…
Няпроста было селяніну
Калісьці пражыць без каня:
Жаваў бы без косі мякіну
І піў бы вадзіцу штодня.
Быў побыт канякі суровы —
Работу рабіў не адну:
І сена прывезці, і дровы,
І плугам цягнуць баразну…
Канякам, так мовіць бы, крылы
Абрэзаў тэхнічны прагрэс:
Жалезныя конскія сілы
Кіруюцца ў поле і ў лес.
І толькі наводшыбе недзе
Мінуўшчыну выхапіць зрок,
Як нехта на коніку едзе,
Гайдаецца з сенам вазок…
А фермеру, бач, даспадобы
Кабыла, прычым нездарма:
Для дробнай штодзённай надобы
Памочніцы лепей няма.
Не страшныя сцюжа і слота,
Па лёдзе ідзе і гразі,
Пад сілу любая работа,
На возе што хочаш вазі.
Адзіная конская сіла
Цяглася туды і сюды…
Ды толькі сканала кабыла —
Відаць, падкасілі гады.
Патрэбна знайсці ёй замену —
Машына каню не раўня.
А дзе ж адшукаць бізнесмену
Кабылу ці хоць бы каня?
Навокал ніводнай канюшні —
Удосталь паўсюль трактароў.
А люд жа прапіты, сінюшны —
Няма ў гаспадарцы й кароў.
Трывожыць праблема такая —
Народ дэградуе… Таму
Па ўсёй Беларусі шукае:
«За грошы любыя вазьму
Або неблагую машыну
Гатовы аддаць за каня.
Яшчэ і «капейку» накіну…»
Ды толькі пакуль — цішыня…
* * *
Бабуля калісь гаварыла,
І можам мы ўпэўніцца, што
Адна ўсяго конская сіла
Карысней бывае, чым сто.
Прагрэсу тэхнічнаму рады
Усе мы, вядома, але ж,
Якія б ні мелі айпады,
Ды імі цвікі не заб’еш…
Алесь Няўвесь
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…