У 110-м нумары часопіса «Дзеяслоў» пачаў друкавацца новы раман Уладзімера Някляева «Гэй бэн гіном». Яшчэ пару гадоў таму аўтар прызнаваўся, што піша пра сьмерць Янкі Купалы.
Вось выбраныя цытаты Уладзіміра Някляева з інтрэрвію «Радыё Свабода» — «Ніколі я не паміраў», — напісаў сам пра сябе Купала. Значыць, не памёр ён і 28 чэрвеня 1942 году, зьляцеўшы ў лесьвічны пралёт гатэлю «Масква». Тады што зь ім, калі не памёр, адбылося? Раман «Гэй бэн гіном» — спроба адказу на гэтае пытаньне.
І яшчэ…
Любая таямніца большая за яе разгадку. «Бо невядомае, — як кажа адзін з пэрсанажаў раману — гэта ўсё, што заўгодна, а вядомае — толькі адно». Таму раман ня столькі спроба раскрыць таямніцу сьмерці Купалы (хоць у адной з вэрсіяў гэта зроблена), колькі спроба зазірнуць у таямніцу ягонага жыцьця.
Асноўны суразмоўца Купалы ў рамане, чаго яшчэ не відаць з апублікаванай першай часткі, — Хрыстос. Са Сталіным Купала апынуўся на адным крыжы выпадкова, але Сталін даводзіць яму, што не. Што абодва яны аднолькавыя грэшнікі — і ў доказ гаворыць пра нашчадкаў, якія зьвінавацяць Купалу ў здрадзе паэзіі. Абразьліва абзавуць Лупакам, скажуць, што лепш бы ён скончыў самагубствам, не дажыў да вершаў пра хлопчыка і лётчыка…
Гэта зьдзівіла нават Хрыста, які хоць і сын Бога, але не бярэ на сябе права судзіць. А тым больш вызначаць, каму жыць, а каму паміраць?.. У жыцьці за гэтым стаіць не такая даўняя дыскусія пра Купалу і Лупаку, а ў рамане вось што…
«Вы рускіх ня надта любіце, а скажыце: рускія перарабілі б Пушкіна, свайго нацыянальнага генія, у якога-небудзь Пукніша?» — пытае Купалу Сталін.
Купала — нацыянальны геній. Вядома, гэта ня робіць яго недатыкальным. І, вядома, часам чаго толькі ні скажаш, ні напішаш дзеля эпатажу. «Я люблю глядзець, як паміраюць дзеці!» Але ўсяму свой час і сваё месца. Купала ў нашым часе — на месцы духоўнага апірышча нацыі. Менавіта з гэтым зьвязаная ў рамане легенда пра векавечнае дрэва, якое засланяе нацыю ад вятроў, віхураў. І калі сёньня мы на такіх вятрах, якія могуць нас зьнесьці, зьнішчыць, ці варта падсякаць дрэва, якое нас засланяе, за галіны якога трымаемся? Дзеля чаго б там ні было падсякаць, а тым больш — дзеля літаратурнай гульні.
Купала ня быў надта моцным чалавекам. Але сілы на тое, каб не зрабіць крок за межы, пераступіць якія ён лічыў немагчымым, у ім хапала.
Для БЕЛАРУСКАЙ культуры забойчая любая НЕБЕЛАРУСКАЯ ўлада.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…