Categories: Фельетон

Ці не лепш у панчоху грошы класці патроху?

Дзве пенсіянеркі з Гродна сталі ахвярамі махляроў у папулярным месенджары — страцілі 28 тысяч рублёў. Ім пазваніў нейкі чалавек, быццам бы з банка, і паведаміў, што з іх рахункаў нехта спрабаваў зняць грошы. Маўляў, каб адмяніць аперацыі, бабулям на сваіх смартфонах трэба ўстанавіць дадатак для аддаленага доступу. Яны так і зрабілі. А далей, як кажуць, справа тэхнікі.

Няблага гэта сапраўды,
Што люд у нас цяпер — вучоны,
Што нат бабулі і дзяды
Даўно асвоілі смартфоны,
І кожны мае інстаграм —
Для свету выстаўляе «фоткі»,
Бо гэта лепш, чым па сто грам,
Заныдзеўшы, куляць у глоткі.
Ды не звяліся ў нас пакуль
(І не звядуцца) прайдзісветы:
Выходзіць бокам для бабуль,
На жаль, прагрэс тэхнічны гэты.
З-за «штучак» банкаўскіх парой
Яны свае губляюць грошы.
Вось пазваніў адной старой
Аднойчы дзядзька нехарошы,
Сказаў, што з банка акурат,
І патлумачыў:
— Злыдзень нейкі
Зрабіў замах на ваш уклад.
(А там ляжалі не капейкі).
Каб мы яму адлуп далі,
Купіць, бабуля, трэба «штучку»,
І будуць цэлымі рублі —
Парадуеш дачку і ўнучку.
Старой было зусім няўцям,
Нашто патрэбна «штучка» тая.
Ды калі нейкі злыдзень там
З укладу грошыкі «глытае»,
Яна купіла той прыбор.
Затым чакала нечаканка,
Бо выйшла так, што грошы спёр
Якраз той самы «дзядзька з банка»!
Прычым чужыя грошы ён
Прысвоіў з помаччу прыбора.
Бабуля бедная смартфон
Разбіла, мусібыць, ад гора…
* * *
Кіпіць усё ў мяне ўнутры:
Апошнім часам пруць, як танкі,
На нашы ўклады махляры —
Абараніць не могуць банкі.
Выходзіць, лепш было, калі
Бабулі нашыя патроху
Збіралі кроўныя рублі
І іх засоўвалі ў панчоху…

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023