На даху шматпавярховага будынка ў самым «бунтарскім» раёне сталіцы, Новай Баравой, моцны вецер зламаў флагшток, на якім мацаваўся чырвона-зялёны сцяг. Тэрмінова прыехалі чатыры міліцыянеры і забралі палатно.
Лічы, раён сталічны гэты
«Акупавалі» бунтары:
Нахабна ладзілі пікеты
Там да нядаўняе пары,
Паўсюль вывешвалі штодзённа
Чырвона-белыя сцягі.
Улада жыхарам раёна
Рашыла «выправіць мазгі».
А метад у яе адзіны —
Ён, як гаворыцца, круты:
Адных суды перасадзілі,
Другіх прыціснулі «мянты» —
Лічылі, «абламалі рогі»…
А на вышыны дом, на дах,
Як сімвал гэтай перамогі
Паставілі дзяржаўны сцяг —
Яго абслуга з жылкамгаса
Прымацавала на флагшток,
Каб іх трыумф людская маса
Выразна бачыла здалёк.
І сапраўды: як над рэйхстагам,
Лунала тое палатно,
Пакуль не выйшла з гэтым сцягам
Здарэнне прыкрае адно…
Палкоўнік закіпеў ад злосці,
Стаў белым твар яго, як мел,
Калі сігнал адправіў хтосьці
У міліцэйскі райаддзел:
— На нашым доме сцяг сарваны.
Дык то дыверсія, лічы,
Бо гэта, мабыць, «партызаны»
Так паглуміліся ўначы…
Палкоўнік вылаяўся матам:
— Я забяспечу ім турму!
І сам пабег бы з аўтаматам,
Ды не па чыну ўсё ж яму,
Дык даручыў сваім героям:
Аператыўнікаў квартэт
Хай правядзе «разведку боем»
І выйдзе, так сказаць, на след,
Бо справу ведаюць няблага,
Яны — найлепшыя з «мянтоў».
Ім не ўдалося каля сцяга,
На жаль, знайсці людскіх слядоў.
А вінаваты злыдзень-вецер —
Так падказаў служакам клёк:
Ён пакрамсаў на дрэвах вецце
І заадно зламаў флагшток.
Быў від не гэткі ваяўнічы,
Як у былыя «хапуны»:
Без пратаколаў, без здабычы
Упершыню пайшлі яны…
* * *
«Крамолы» зараз да халеры
На вулках гарадоў і сёл.
Складаюць міліцыянеры
За пратаколам пратакол.
Не трэба доказы і сведкі —
У абарот бяруць яны
За бел-чырвоныя шкарпэткі,
Чырвона-белыя штаны…
Такой дурноты ў цэлым свеце,
Бадай, нямашака нідзе.
Міліцыя яшчэ й на вецер,
Магчыма, пратакол складзе…
Алесь Няўвесь
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…