У Дзень Перамогі мінчанка Галіна Лапіцкая выйшла на вуліцу з партрэтам свайго бацькі-ветэрана. Праваахоўнікі склалі на яе пратакол («мацюкалася ў грамадскім месцы, супраціўлялася пры затрыманні»), а суд арыштаваў на 20 сутак.
Да помнікаў ва ўсіх людзей
Сыходзяцца дарогі
У векапомны гэты дзень
Вялікай Перамогі.
У незабыўны дзень такі
Дарослыя і дзеткі
Нясуць да помнікаў вянкі,
Кладуць на мармур кветкі.
Прывыклі мы ў апошні час,
Што ў дзень адметны гэты
Выносяць людзі напаказ
Бацькоў-дзядоў партрэты,
Бо то — удзельнікі вайны.
Калісьці, дзякуй богу,
Абаранілі нас яны,
Кавалі Перамогу.
Загінуў хтось, калі адпор
Даваў нячыстай сіле,
А хтось ад ран былых памёр —
Ужо даўно ў магіле.
Дык грэх, скажыце, быў у чым,
Калі з партрэтам таты
На вуліцу адна з жанчын
Уранку выйшла з хаты?
Яна не здзейсніла падман
І не нанесла шкоды:
Напраўду бацька ветэран,
І мае ўзнагароды.
Выхоўваў ён сваю дачку,
Яна любіла татку…
Яе ж схапілі за руку
«Ахоўнікі парадку».
— Трымаючы ў руках партрэт, —
Сказалі пінкертоны, —
Лічы, што зладзіла пікет
Пратэстны, незаконны.
А пратакол жа быў такі
(Ён лічыцца за норму):
«Мы чулі з вуснаў мацюкі,
Хапала нас за форму».
(У нас такіх зусім не шмат,
Хто даў бы словам веры,
Бо не жанкі ўжываюць мат,
А міліцыянеры.)
Судом пацверджана віна,
Ён тут жа даў адмашку —
І трапіць мусіла яна
На «суткі» ў каталажку.
Каму ўспадоб расклад такі?
І што сказаў бы тата,
Каб знаў, якое для дачкі
Ён «забяспечыў» свята?..
* * *
Сваіх герояў-ваяроў
Усе народы ў свеце
Шануюць так, што будзь здароў.
Дык а чаму ж кабеце
Была, на жаль, не пахвала,
А вырак вельмі строгі?
Прыватызацыя прайшла
Вялікай Перамогі…
Алесь Няўвесь
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…