У гарадскім пасёлку Карэлічы Следчы камітэт прыслаў позву 8-гадовай дзяўчынцы. Яе бацька з 2007 года жыве за мяжою. Дзяўчынка — таксама грамадзянка іншай краіны, але мае дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі. Супраць яе бацькі ўзбуджана крымінальная справа за каментарый у Telegram, таму ўсіх сваякоў выклікаюць на допыты.
Справы шыюць пінкертоны,
Быццам повары — бліны.
«Лягуць зоркі на пагоны, —
Пэўна, думаюць яны, —
Выглядацьмем як героі,
Налавіўшы бунтароў».
І для гэтага парою
Наламаць гатовы дроў.
Скажам, дзіўную навіну
Абмяркоўваў Інтэрнэт:
Легла бабка ў дамавіну,
Паляцела ў іншы свет,
Ёй жа позву, як маланку,
Следчы выслаў наўздагон.
«Трэ на допыт заўтра ўранку
Прыляцець,» — сігналіў ён.
Люд ад гэтае навіны
Захлынаўся смехатой:
«Мусіць, сам цяпер павінны
Рай наведаць следчы той…»
Не жахлівым, дзякуй богу,
Быў на гэты раз кур’ёз.
Дзецюка ўзялі ў аблогу
Следакі. Але ўсур’ёз
Злыдня ўесці немагчыма:
Жыў мужчына за мяжой.
Тым не менш яму Радзіма
Не здавалася чужой,
І калі на Беларусі
Распачаўся «шум і гам»,
Ён свае заметкі мусіў
Размяшчаць у Telegram.
Ясна, што не дыфірамбы
Прысвячаў кіраўніку.
Следакі й рашылі: «Нам бы
Клёпкі ўставіць мужыку…»
І паслалі пінкертоны
Позвы ўсёй яго радні.
Хай апішуць шлях ягоны,
Чым займаўся дзень пры дні.
Трэба так закінуць вуду,
Каб пра злыдня сваякі
Падказалі з перапуду
Крымінальны факт які,
Бо пакуль што фактаў мала,
Каб «за рогі ўзяць быка».
Позву нават «атрымала»
І маленькая дачка.
Толькі ўсё было ўпустую…
Ахапіў адчай, калі
Дапытаць дзяўчынку тую
Пінкертоны не змаглі.
А за чым была замінка?
З кабінета не відно,
Што з бацькамі і дзяўчынка
За мяжой жыве даўно.
* * *
Кожны дзень народным масам
Кроў псавалі «хапуны».
Спакваля апошнім часам
Трохі схлынулі яны.
І над «і», так мовіць, кропкі
Расстаўляюць следакі.
Ім самім бы ўставіць клёпкі —
Вывад просіцца такі…
Алесь Няўвесь
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…