Categories: Фельетон

Не дахаты, а за краты, пэўна, трапяць супастаты

Двух украінцаў міліцыя затрымала за тое, што на вакзале яны ўкралі ў пасажыра чамадан. Пазней высветлілася, што гэта рэкеціры, якія, атрымаўшы заказ, прыехалі сюды “выбіваць” доўг. Аднак пераблыталі адрас даўжніка і “выбівалі” грошы не з таго чалавека.

Аднойчы з братняй Беларусі
Бандытам паступіў заказ.
І ён у шлях збірацца змусіў,
Бо туга з грыўнамі якраз:
Няпроста ў “ріднай” Украіне
З кліентаў выбіваць даўгі:
Адзін у іх гранату кіне,
Стральне з “макарава” другі,
А трэці аж з гранатамёта,
Сябе баронячы, пульне,
І ім, бандытам, неахвота
Затым улегчыся ў труне.
А ўсё таму, што многа зброі
Ёсць ва ўкраінцаў на руках,
І ўсе яны цяпер “героі” —
Адно і чуеш: трах ды бах.
А ў Беларусі лад харошы,
Урад захоўвае спакой,
І можна “выбіць” тыя грошы,
Як кажуць, леваю рукой.
Дык падкаціцца к беларусу
Ім, рэкецірам, дужа ў масць,
Бо ён без лішняга прымусу,
Як напужаеш, сам аддасць.
Нарэшце рушылі ў дарогу.
У цягніку ўсю ноч пілі:
Яны пакуль што, дзякуй богу,
І грыўны мелі, і рублі.
Былі як дзюдзікі абое,
Іх праваднік згрузіў, як друз.
Само сабою, з перапою
У Мінску трапілі ў канфуз.
Бандыты справіцца з задачай
Хацелі як мага хутчэй,
Ды чорт заблытаў іх, няйначай
(Бывае з п’яненькіх вачэй).
Калі шукалі адрасата,
На адрас трапілі не той.
А там “кліент” не жыў багата,
Машна ў яго была пустой.
Злавілі беднага бандыты
І грозны вынеслі прысуд:
— Як грошай нам не аддасі ты,
Дык зробім мы табе капут.
— Вы памыліліся, панове! —
Даводзіў жаласна бядак.
Ды ў іх заўжды напагатове
Кулак, што моцна б’е ў “пятак”.
Чынілі хіжыя бандыты
Тэрор і здзекі з “даўжніка”:
Адкрыта ладзілі візіты
Або лавілі спадцішка.
“Даўжнік” маліўся на іконы
І зразумець ніяк не мог,
За што, за грэх які ягоны
Паслаў напасць такую Бог.
Каб галаву яму ўкраінцы
Не раскалолі, як арэх,
Схавацца ўздумаў у глыбінцы
І непрыкметна з дому збег.
Настрой у злыдняў быў паганы,
Калі “даўжнік” кудысьці знік:
Пра грошы рушыліся планы,
З паездкі можа выйсці пшык.
Начамі рыскалі ля дома,
Як згаладалыя ваўкі,
А дзе прапажа, ім, вядома,
Не падказалі сваякі.
Прыйшлося ім збіраць манаткі
І падавацца на вакзал.
А там наогул вельмі гадкі
Чакаў зламыснікаў фінал.
Чаму? З грашыма, скажам шчыра,
Быў нехлямяжы, кепскі стан.
З тае прычыны ў пасажыра
Бандыты ўкралі чамадан.
Сышло б ва Украіне дзесьці,
А тут — міліцыя якраз…
Цяпер ім давядзецца несці
За ўсе свае грахі адказ.
* * *
Сядзелі б лепш ва ўласных хатах,
Бо ў нас настолькі шмат “мянтоў”,
Што ловяць нат невінаватых,
А бандзюкоў — і пагатоў.
Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023