Чего ждут историки от Года исторической памяти?
Какой смысл власти вкладывают в формулировку своей акции? Чего историки ждут от инициативы беларусского руководства?
Игорь Кузнецов: Со мной уже «рассчитались»
Доцент, кандидат исторических наук Игорь Кузнецов, уволенный из БГУ в прошлом октябре, называет акцию «Год исторической памяти» силовым методом решения идеологических проблем.
– Зачем столько внимания теме нацизма, геноцида? О войне теперь фактически можно говорить только в советском понимании. Но ведь партизаны не просто воевали – им надо было элементарно выживать, а это означало изымать в том числе продукты у мирного населения… На почве чего происходили драматичные и трагические конфликты… И вот все это будет теперь вне закона. Идеологическое русле прежнее – зажать, дожать. Зачистка продолжается.
– Власти призывают «перевернуть страницу». Что означает этот призыв?
– Забыть все, даже противозаконное. А многие сидят, кто-то под следствием, иные поуезжали из страны… Как вот так легко, безболезненно перевернуть такую страницу?
Еще год памяти не начался, а государственная пропаганда уже трубит: Кузнецов прихвостень фашистов… Всех оппонентов будут обливать грязью и подводить под клише «враг народа». Это силовой метод решения идеологических проблем.
Со мной уже «рассчитались»: 27 октября 2021 года не продлили контракт в БГУ, выдали шесть статей обо мне, накатали 17 доносов… А кроме того, еще и влепили 25 базовых единиц штрафа за репост исторических статей. Думаю, по похэожей схеме будут поступать со всеми, кто трактует историю не так, как «надо».
Правда, я нашел работу в коммерческом вузе. Но зарплата примерно на 30% ниже, аудиторная нагрузка в два раза выше, общая тоже выросла – с 720 часов до 900. То есть, в зарплате я потерял ровно в два раза.
Алег Трусаў: Гартай старонкі не гартай, галоўнае – не сцёрці
Археолаг, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў па-філасофску ставіцца да гістарычнай памяці – рукапісы не гараць.
– Год гістарычнай памяці кожны разумее па-свойму – і той, хто аб’яўляў, і тыя, каму аб’яўлялі. Гістарычная памяць – аснова прагрэса або рэгрэса любога народа. І кожны сёлета мусіць успомніць тое, што нельга забываць.
Асабліва пасля падзей у Сярэдняй Азіі праблема гістарычнай памяці ў Беларусі стала надзвычай яскравай. У адрозненне ад Казахстана, мы паказалі ўсяму свету сваю перспектыўную будучыню.
– Як стасуецца Год гістарычнай памяці з заклікамі “перагарнуць старонку”?
– Гартай не гартай, самае галоўнае, каб старонку не сцёрлі. Я не за тое, каб старонкі перагортваць –важней захоўваць іх у памяці людской. Рукапісы не гараць – я б па-філасофску паставіўся да такога закліку.
– Некаторыя мяркуюць, што той самы заклік уладаў звернуты не да апанентаў рэжыму, а да сваіх прыхільнікаў, да дзяржаўнага і сілавога апарату, да ўсіх «ябацек»: маўляў, больш такіх вольнасьцяў у нашых праціўнікаў не будзе, забудзьцеся на той бел-чырвона-белы жах, мы перагарнулі старонку, далей – тэрор.
– Я не заўжды згодны з Навумчыкам (здаецца, вы мелі на ўзвазе ягоныя развагі), часам уступаю з ім у палеміку. Чалавек столькі гадоў пражыў не ў Беларусі – як ён можа адчуваць Бацькаўшчыну? Ён піша ўспаміны пра часы, калі сам знаходзіўся тут, а тое было вельмі даўно; калі пачытаць ягоныя ўспаміны, то незалежную Беларусь стварылі два чалавекі: Пазьняк і Навумчык. Але я сам быў удзельнікам тых падзеяў, таму час ад часу дазваляю сабе сяброўскі гумар.
Параўнанне казахстанскіх і беларускіх падзей, параўнанне Лукашэнкі і Такаева, як ні дзіўна, на карысць Лукашэнкі. У нейкай ступені нам з ім “пашанцавала”: ён можа выкараскацца з самай кепскай сітуацыі (смяецца). Гэта ён падбіў Такаева і Пуціна ўвесці войскі АДКБ у Казахстан – і на гэтым выйграў для сябе: усе зноў звярнулі на яго ўвагу.
Больш за тое, аказваецца, хворага Назарбаева пад ручкі выводзіў менавіта Лукашэнка на саміце ў Санкт-Пецярбургу ў мінулым снежні. Адзін з расейскіх аналітыкаў пасмяяўся: Пуцін паехаў з Такаевым, а Назарбаеў паехаў з Лукашэнкам – значыць, перагарнулі старонку. Аказалася, хаваць Лукашэнку рана: Назарбаеў знік, а наш, наадварот, збірае бонусы. Самае галоўнае тут – застацца на старонках сусветнай прэсы, і гэта паспяхова робіцца. З усіх удзельнікаў АДКБ выйграў Лукашэнка.
Цікавая рэч – гісторыя. І ў гісторыі Рэчы Паспалітай не ўсё так проста. Можна было б успомніць жахлівую паланізацыю, знішчэнне ўсяго беларускага ў 18-м стагоддзі, пра што стараюцца амаль не пісаць і не гаварыць. Але менавіта знішчэнне беларускасці прывяло да падзелу Рэчы Паспалітай; калі б літвіны не сталі палякамі, магчыма, гэтага б не адбылося. Дарэчы, шалёная паланізацыя прывяла да раздзелу і другой Рэчы Паспалітай паміж Сталіным і Гітлерам. Менавіта пілсудчыкі заявілі, што не застанецца ніводнага беларуса, закрылі ўсе беларускія школы, газеты, а ў выніку – атрымалі 1 верасня 1939 года.
Зараз ліквідавалі больш за 400 арганізацый, з іх за кампанію 30 беларускіх, бо больш і не было. А закрыўшы, давялося згадваць беларускую мову на афіцыйным узроўні, бо ісці шасцю губернямі ў Расію вельмі не хочацца.
Пачынаючы ад Ермаловіча, нашы гісторыкі зрабілі такі падмурак у гісторыі беларускага Сярэднявечча, што ніхто гэтую старонку ўжо не перагорне. За год-паўгода да падзей 2020 года маладыя навукоўцывыдалі першы том Гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Іх вычысцілі з Акадэміі навук, але цяпер яны за мяжой. Паспрабуй перагарнуць гэтую старонку!