Рэферэндум 2022 года адмяняе вынікі рэферэндума 2004 года, на якім знятыя абмежаванні па колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў.
Былы старшыня Савета рэспублікі Аляксандр Вайтовіч падзяліўся з СНплюс сваімі развагамі.
– На Беларусі больш за ўсё адбіваюцца ўнутраныя падзеі: рэакцыя грамадства на прэзідэнцкія выбары 2020 года, рэпрэсіі, ціск на актывістаў, партыі і трэці сектар. Невядома яшчэ, якое выйсце будзе з гэтага.
– Цяперашні канстытуцыйны рэферэндум не выйсце з палітычнага крызісу?
– Рэферэндум не вырашае ніводнае праблемы, пастаўленай прэзідэнцкімі выбарамі. Ён фактычна адмяняе вынікі папярэдняга, калі ў 2004-м памянялі Канстытуцыю і знялі ўсе абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.
З іншага боку, новыя папраўкі даюць гарантыі недатыкальнасуці не толькі дзейснаму прэзідэнту, але і былому. У якой ячшэ еўрапейскай канстытуцыі ёсць такое? Стаўленне да былых кіраўнікоў, як і ўа ўсіх астатніх грамадзянаў: парушыў закон, здзейсніў злачынства – сядзеш. І ў Францыі былыя прэзідэнты адбывалі тэрмін, і ў Паднёвай Карэі, а ў нас – становіцца недатыкальным.
– Да якіх наступстваў можа прывесці гэты рэферэндум?
– Рэжыму канчаткова развязваюць рукі: рабі, што хочаш – ніякай адказнасці не будзе. Калі да гэтага, у 2020 годзе, дазваляліся крайнія меры, то з прыняццем новых паправак – тым больш. Гэтага не павінна быць у Канстытуцыі.
Ці вазьміце новы орган улады – Усебеларускі народны сход. Ні ў адной краіне Еўропы няма падобнага: ёсць заканадаўчая галіна ўлады і выканаўчая галіна ўлады. І прэзідэнт – недзе ёсць, недзе няма. І ніякіх надстроек не патрэбна. Навошта ў Беларусі прыдумляць усё гэта, як яно будзе працаваць? Палічыце, на колькі павялічыцца армія чыноўнікаў, а гэта – дадатковыя бюджэтныя расходы. Навошта прыдуманы новы орган? Агульныя слова кажуцца, але – ніякай канкрэтыкі.
– Разлік на тое, што беларусы моўчкі праглынуць усё падсунатае?
-Беларусы не праглынуць гэта, проста на іх не звяртаюць увагу, а самі робяць, што хочуць. Праглынуць… Гэта не беларусы, такая сістэма ўлады створаная ў краіне, якая нават не слухае беларусаў.
Улады думаюць, што як кантралююць сітуацыю зараз, так і будуць кантраляваць яе надалей, яны не думаюць, што беларусы прамаўчаць. А чаму беларусы маўчаць зараз? Народ застрашаны, таму і маўчыць. Калі ты выказаў іншую думку, цябе або заб’юць, або пакалечаць, або змесяць дубінкамі, або кінуць у турму.
На любога чалавека можна знайсці ўправу. Ды любы бацька ці маці будуць сядзець ціхенька, абы не нашкодзіць свайму дзіцяці. Ціханоўская ж распавяла: папярэдзілі дзецьмі, і яна выехала. У Калеснікавай дзяцей няма, дык яе выштурхоўвалі за мяжу, а яна парвала пашпарт – і атрымала 12 гадоў турмы…
Пабачыце, ўсё скончыцца, і ўсе, хто цяпер сядзіць па турмах, будуць рэабілітаваныя. У 30-ыя гады колькі забілі людзей, колькі пакалечылі, колькі выслалі на Салаўкі – і большасць з іх была рэабілітавана.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…