У 2016 годзе у Беларусі налічвалася 1 776 чалавек даследчыкаў на адзін мільён жыхароў, у Расіі – 3 000, у вядучых краінах Еўрасаюза – 4 453 чалавекі.
Чым жыве беларуская навука? Чаму па калідорах Акадэміі навук бегаюць хіба ці не адны дзяўчаты? І як заходнія санкцыі могуць ударыць па беларускай навуцы?
Мы пагутарылі з акадэмікам, былым старшынём НАНБ Аляксандрам Вайтовічам.
– Навука і дагэтуль знаходзілася ў вельмі-вельмі цяжкім стане, а цяпер усё стане яшчэ горш.
– Наколькі цяжкім для навукі аказаўся адток кадраў пасля падзеяў 2020 года?
– За 2020-ы яшчэ можна знайсці дадзеныя па колькасці даследчыкаў, а за ім яшчэ няма лічбаў, таму параўнаць няма з чым.
– Якая сітуацыя з заробкамі?
– Брыдка казаць, сорамна: як у дворнікаў, мабыць. Што вы хочаце: у краіне толькі 0,5-0,8% ВУП ідзе на навуку. Прыкладна, як у Афрыцы. Няма ні зарплаты, няма ні сістэмы – хай бы пры малых грошах хоць бы сістэма была, а няма нават яе: хто вышэй сядзіць, той больш хапае. Для навуковай дзейнасці трэба ж і абсталяванне, аднак замест яго (я штодня праходжу па акадэмічным двары за галоўным корпусам) там усё нешта будуюць. Кажуць, нейкую канферэнц-залу робяць. Ды гэтых канферэнц-залаў у кожным інстытуце зараз можна вельмі проста знайсці і без таго…
– Можа, акадэмікам сёння трохі лепей жывецца, чым звычайным навуковым супрацоўнікам без звання і навуковай ступені?
– Нічога не лепей. Акадэмік атрымлівае за акадэмічнае званне: яно крыху вышэй, чым у доктара навук. Але ж не гэтым вызначаецца цяпер зарплата. Зарплата вызначаецца не тым, колькі плоцяць за званне ці навуковую ступень, а ўвогуле колькі плоцяць – а там поўнае самавольства.
– Ці хапае вам акадэмічных выплатаў, каб дацягнуць ад заробка да заробка?
-Я стары чалавек, пенсіянер, атрымліваю яшчэ і пенсію. За пенсію і даплаты за акадэмічнае званне і жыву. А моладзь не затрымліваецца: хто дацягвае нават да кандыдата, то потым сыходзіць з інстытута. Цяпер (прабачце, я не антыфемініст), калі ідзеш па інстытуце, бачыш хіба толькі маладых дзяўчат: муж, відаць, зарабляе на жыццё, а яна ў навуцы. А хлопцы тут жа збягаюць.
– Ці ёсць звесткі пра сярэдні ўзрост беларускіх навукоўцаў?
– Ён расце вельмі хуткімі тэмпамі.
Увогуле памяншаецца агульная колькасць навукоўцаў у Беларусі, улучна з доляй дактароў і кандыдатаў. У 2016 годзе у Беларусі налічвалася 1 776 чалавек даследчыкаў на адзін мільён жыхароў, у Расіі – 3 000, у вядучых краінах Еўрасаюза – 4 453 чалавекі.
Хутка расце доля супрацоўнікаў ва ўзросце 60 і больш гадоў: з 2000 па 2019 паднялася ў паўтара раза. Таксама хутка яна расце для дактароў і кандыдатаў навук: калі ў 2000 годзе іх доля складала 50,8 і 22,9% адпаведна, то ў 2019-м – ужо 82,5 і 37,4%. Рост у 1,6 раза! У навуцы застаюцца адныя старыя. Лічбы сведчаць, што ўсё пагана.
Перспектыў пры такой науковай палітыцы, якую праводзіць цяперашняя ўлада, ніякіх.
Ведаеце, цяпер сярод вучоных раздаюцца галасы: пасля ўвядзення санкцыяў супраць Беларусі паўстала пытанне: а ці зможам мы друкаваць свае працы ў замежных часопісах? Такое адчуванне, што сутыкнемся з вялікімі цяжкасцямі. Калі раней да нас ставіліся звычайна: давалі рэцэнзію на артыкул, калі ён добры – друкавалі ў ўсё, а цяпер, я думаю, сюды ўмяшаецца і палітыка.
Мы не зможам друкавацца ў замежных навуковых часопісах. А замежныя навуковыя часопісы маюць высокія рэйтынгі з вялікім імпакт-фактарам – прэстыжна для любога вучонага, індэкс Хірша расце.
З часам сітуацыя, спадзяюся, зменіцца да лепшага, але наступствы цяперашняга перыяду для Беларусі, яе навукі будуць вельмі цяжкімі.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…