Categories: Социум

Гісторыя з Чырвоным касцёлам можа спрацаваць як шантаж

У сітуацыі з культавым помнікам улада, хутчэй за ўсё, паспрабуе выгандляваць дзве рэчы: унутрныпалітычную (то бок, каб ні асяроддзе Чырвонага касцёла, ні хто-кольвечы іншы ў Каталіцкай царкве не спрабаваў падкопваць імідж рэжыму), і знешнепалітычную (лабіраванне інтарэсаў рэжыму на Захадзе).

Мінскія чыноўнікі высяляюць суполку «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і святой Алены» з Чырвонага касцёла ў Мінску, які фактычна стаў візітоўкай каталіцкай царквы ў краіне.

Пасля пажару, які здарыўся ў ноч на 26 верасня, падкрэслівае КУП «Мінская спадчына», выконваць абавязацельствы, прапісаныя ў дагаворы, немагчыма. Паводле арганізацыі, комплекс будынкаў Чырвонага касцёла выведзены з эксплуатацыі на час правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Мінгарвыканкам таксама нагадаў, што комплекс будынкаў Чырвонага касцёла знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, гэта аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. А паміж КУП «Мінская спадчына» і рэлігійнай суполкай «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены», маўляў, заключаная дамова безаплатнага карыстання.

У 2013 годзе храм быў замацаваны на праве гаспадарчага вядзення за КУП «Мінская спадчына». Менавіта адтуль паведамілі на днях суполцы вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.

Якія падводныя цячэнні амываюць гэты гучны канфлікт? Распыталі ў акадэмічнага дырэктара BISS
Пятра Рудкоўскага.

– Улады забіраюць Чырвоны касцёл, які з’яўляецца сімвалам не толькі Мінска, але і каталіцкай царквы, з грамадой “Рымска-каталіцкі прыход святога Сымона і Алены”. Ці выпадковасць гэта?

– Сітуацыя на дадзены момант такая: улады паралізавалі дзейнасць парафіі Сымона і Алены і зрабілі немагчымым карыстанне будынкам касцёла. Пасля загадкавага ўзгарання (я, як і многія іншыя, таксама лічу, што гэта была «спецаперацыя» спецслужбаў) будынак касцёла «выведзены з эксплуатацыі».

Паколькі касцёл фармальна нажыць дзяржаве, то – чарговы ўжо раз – павісае ў паветры пытанне пра тое, ці пасля «рамонтна-аднаўленчых работ» ён будзе вернуты Каталіцкай царкве. Пакуль што рана гаварыць пра «забранне», хоць імавернасць гэтага цалкам рэальная.

– Напрыканцы 2020 года Мітрапаліту Кандрусевічу беларускія ўлады дазволілі вярнуцца на Беларусь. Прычым зроблена гэта было на асабістую просьбу Папы Рымскага Францішка. Такая дамоўленасць, падобна, стала вынікам негалоснага кампрамісу паміж Ватыканам і Мінскам. Што цяпер прывяло да абвастрэння двухбаковых стасункаў?

– Тут варта адрозніваць з каталіцкага боку тры суб’екты: асяроддзе Чырновага касцёла, Каталіцкая царка ў Беларусі і Ватыкан.

Тое, што здарылася з Чырвоным касцёлам, хутчэй за ўсё, звязана з самім асяроддзем гэтага касцёла. Яно ўжо ад 1990-ых гадоў выдзялялася на фоне агульных трэндаў у беларускім каталіцызме. Яно было галоўным рухавіком беларусізацыі Каталіцкай царквы ў Беларусі, у гэтым асяроддзі ўпершыню паўстаў беларускамоўны Імшал, тут упершыню пачаліся радыётрансляцыі Імшы, тут заўсёды актыўным было культурна-асветніцкае жыццё, ну і асяроддзе гэтага касцёла найбольш, бадай, адважна паводзіла сябе ў часы рэпрэсій і ў кантэксце расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Такім чынам, гэта, хутчэй за ўсё, спроба пацыфікаваць канкрэтную ячэйку ўнутры беларускага каталіцызму. Маўляў, калі вы самі (Ватыкан і беларускія іерархі) не можаце разабрацца з імі, то гэта зробім мы, і зробім сваімі метадамі.

– Ці не віднеецца за гэтым інцыдэнтам цень Крамля? Дакладней, Рускай праваслаўнай царквы. Навошта праваслаўю канкурэнт у асобе каталіцтва, калі Беларусь амаль цалкам пераарыентавалася на Маскву?

– Ясна, што Масква, і маскоўскае праваслаўе ў прыватнасці, успрыме гэта з задавальненнем. Але не думаю, што гэта інцыявана адтуль. У беларускага рэжыму свае «рахункі» з Чырвоным касцёлам. Тое, што ў выніку рэпрэсій супраць гэтага асяроддзя павышаюць у вачах Крамля імідж беларускага рэжыма, – гэта дадатковы бонус. Але наўрад ці асноўны матыў.

– Афіцыйны Мінск неаднойчы выкарыстоўваў Ватыкан як вароты для вяртання ў Еўропу. Няма зараз спадзеву – вароты можна р азбураць?

– Калі казаць пра спадзяванні на міжнародныя бонусы, то якраз наадварот. Паколькі ў гісторыі з касцёлам не пастаўлена кропка, то гэта можа спрацаваць як шантаж: паспрыяйце нам у вяртанні ў Еўропу, а мы падумаем над там, каб аддаць вам назад гэты касцёл.

Мяркуючы па тым, што беларускі МЗС паінфармаваў пра візіт нунцыя ў іхняе міністэрства, і тое, што catholic.by маўчыць пра інцыдэнт, ясна, што зараз адбываюцца непублічныя перамовы.

Рэжым, хутчэй за ўсё, паспрабуе выгандляваць дзве рэчы: унутрыпалітычную (то бок, каб ні асяроддзе Чырвонага касцёла, ні хто-кольвечы іншы ў Каталіцкай царкве не спрабаваў падкопваць імідж рэжыму), і знешнепалітычную (лабіраванне інтарэсаў рэжыму на Захадзе).

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023