Categories: Политика

Сёння пасярэдніка паміж беларускім грамадствам і ўкраінскімі ўладамі няма і яго не бачна

Усе войны раней ці пазней заканчваюцца. Непазбежны фінал чакае і расійска-ўкраінскую вайну.Іншая справа, як будуць ужывацца далей Украіна з Беларуссю, якая выступіла на баку агрэсара?

Сваім бачаннем выбудоўваннем паваенных стасункаў на анлайн-канферэнцыі «Складаныя размовы аб будучыні: беларуска-ўкраінскія адносіны» падзяліўся эксперт Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.

“У 2022 годзе Мінск перастаў быць прагназаваным партнёрам

– Хуткага паляпшэння беларуска-ўкраінскіх стасункаў не выпадае чакаць.

Вось інтарэсы ўкраінскага боку на пачатковым этапе.

Першы і асноўны – гэта бяспека фізічная, бяспека вайсковая, у будучыні – бяспека эканамічная. Адпаведна, на гэтым этапе кардынальных прарываў наўрад ці будзе.

Другі этап вельмі важны. Гэта тое, на чым будаваліся, на чым грунтаваліся беларуска-ўкраінскія адносіны –прагназаванасць. Для Украіны не так важна, як палохае беларуская афіцыйная праганда, што ўкраінцам патрэбная дэмакратыя заходняга ўзору ў Беларусі, зараз, маўляў, будуць звяргаць Лукашэнку. Грымасы гісторыі ў тым, што Украіна якраз-такі цудоўна супрацоўнічае з Турэччынай, цудоўна супрацоўнічае з Азербайджанам, якія немагчыма назваць дэмакратыяй, таксама працуе з Казахстанам, які таксама цяжка назваць дэмакратыяй. Але ў палітыцы існуе такая рэч, што твой партнёр мае быць прагназаваным: ты ведаеш, што ад яго чакаць і чаго чакаць немагчыма.

Лукашэнка доўгі час, нягледзячы на аўтакратычны стыль кіравання, быў прагназаваным партнёрам. І гэта тое, што дазваляла ўкраінскаму боку працаваць з Беларуссю, не пабойваючыся наступстваў. У 2022 годзе здарылася найгоршае, што магло здарыцца ў гэтай схеме: беларускія ўлады перасталі быць прагназаваным партнёрам, ад слова зусім. Гэта азначае, што без вяртання на глебу прагназаванасці любыя доўгатэрміновыя праграмы супрацоўніцтва немагчымыя, нават пры наяўнасці ўзаемнага эканамічнага ці палітычнага інтарэсу. Гэта проста немагчыма. Таму што прагназаванасць – гэта фактар бяспекі, а бяспека – асноўнае.

Зыходзячы з гэтага, на другім этапе цалкам верагодна пэўнае аднаўленне і эканамічных, і палітычных кантактаў нават пры той умове, што ў Беларусі застанецца цяпершняя ўлада. Але не ў былым фармаце, а з вялікай колькасцю калі не дадатковых пагадненняў, дык дадатковых умоў.

Трэці этап – выпрацоўка непасрэдна сістэмы добрасуседства. Ва Украіне ёсць запатрабаванасць на інфармацыю пра Беларусь і пра фармат супрацы з Беларуссю. Ідзе зандаване глебы. Пры наяўнасці рэсурсаў, пры наяўнасці разумення ў Кіеве прагназаванасць – гэта ў тым ліку праца Кіева з групай, якая кіруе Беларуссю, так і з контрэлітамі, і адбудова сітуацыі, падобнай да сітуацыі з 2008 па 2012 год, калі Кіеў быў месцам канцэнтрацыі праграмаў супрацоўніцтва з Беларуссю.

А кіеўскія ўлады, прынамсі позні Юшчанка, былі адвакатам д’ябла, камунікатарам. Наконт камунікатара я сумняюся, але вось праграмы супацоўнітцва з Беларуссю – гэта тэарэтычна магчыма.

Але сёння ва Украіны не хапае разумення, у якой паслядоўнасці, у якасці каго ці чаго павінна ажыццяўляцца праграма фармавання пэўнай групы беларускай эліты – палітычных, эканамічных, якія цудоўна разумеюць, што эскалацыя з Украінай б’е па ключавых інтарэсах і магчымасцях самой Беларусі.

Першыя два этапы ёсць, будуць рэалізоўвацца ў паваенным часе на працягу двух-чатырох гадоў, а вось з трэцім этапам пакуль праблемы.

Ёсць і ключавы фактар – фактар Расійскай Федэрацыі: на яікх умовах будзе завершана вайна і як будзе паводзіць сябе пры гэтым афіцыйны Мінск.

Перамога Расіі сёння малаверагодна, але ўзнікае пытанне кампрамісу пасля вайны. Кампраміс можа азначаць вяртанне да сітуацыі на 24 лютага 2022 года, кампраміс па заканчэнні можа быць лепшы ці горшы для Украіны.

І гэта наўпрост уплывае на ўстойлівасць сістэмы ў Расійскай Федэрацыі. Давайце ўзгадаем растрэл Белага дома падчас унутранага палітычнага крызісу ў Расіі. Гісторыя сведчыць, што ў Расіі не хапае рэсурсаў – ні фінансавых, ні чалавечых, ні інфармацыйных, каб займацца сваёй зонай уплыву. І ў такім выпадку вельмі многае будзе залежаць ад таго, на чыім баку іграў Лукашэнка – не папярэдні матч, а апошнія хвіліны. Ці ён, умоўна кажучы, паспеў здрадзіць Пуціну, ці не паспеў.

Частковыя кампрамісы – пытанне даверу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай – не здымуць з парадку дня. Але пры такой сітуацыі Лукашэнка можа застацца і цэментаваць сваю ўладу, бо ў сітуацыі частковых кампрамісаў, калі пераможцаў няма, можна спрабаваць іграць на эканоміцы, не моцна пераймаючыся стаўленнем да насельніцтва. У такім выпадку будзе сітуатыўны гандаль, але, на жаль, не будзе развіцця сістэмнай шыракафарматнай працы з двух бакоў.

“Нагнаць страху”

Чаму кіраўніцтва Украіны адмаўляецца супрацоўнічаць з той часткай беларускай контрэліты, якая зараз знаходзіцца за межамі Беларусі?

Сустрэчы на рабочым узроўні адбываюцца рэгулярна і з усіма групамі, хіба што за выключэннем Цапкалы.

Пытане іншае: прызнаваць або працаваць? Украіна якраз зараз працуе з базавай мадэллю, мадэллю забеспячэння бяспекі. Мадэль забеспячэння бяспекі на беларускім накірунку прадугледжвае некалькі накірункаў.

Першы: інфармацыйная праца, уплыў на беларускае грамадства. Не тых, хто выехаў, а тых, хто застаўся ў Беларусі, каб падтрымліваць антываенныя настроі. Адпаведна, магчымасць і фармат супрацоўніцтвазалежыць ад здольнасці патэнцыйных беларускіх партнёраў уплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі. Не на эмігранцкія групы – украінцаў гэта не цікавіць ад слова зусім. Адпаведна, няма прапановаў – няма супрацы.

Другі накірунак – сілавы блок, тое, што дазваляе трымаць і адносна нармальнае стаўленне і да беларусаў, нягледзячы на ўсе ўкіды, на эмацыйнасць і на тое, што з Беларусі ляцяць ракеты. Таксама вельмі простае пытанне: ці вы можаце гарантаваць узмацненне гэтага фактара ці не можаце? Калі не можаце, з вамі па гэтым кірунку не будуць размаўляць.

Трэці – нагнаць страху на Лукашэнку. Гэта не толькі інфармацыйны накірунак, але рэсурсная магчымасць, магчымасць нешта зрабіць. Вось пытанне: хто зараз з эмігранцкіх групаў наганяе страху на Лукашэнку? Не – значыць, застаюцца па-за гэтай схемай.

Спробы любой беларускай групы стаць эксклюзіўным пасярэднікам паміж беларускім грамадствам і ўкраінскімі ўладамі бесперспектыўныя.

Больш за тое, калі глядязець на трэці этап, фармаванне групаў, якія добра ставяцца да Украіны, то гэтым мусяць займацца ўсе. Калі ты працуеш толькі з адной групай, ты аўтаматычна абмяжоўваеш сябе ў працы на будучыню. У такім выпадку няма сэнсу вызначаць кагосьці ключавым партнёрам альбо прарокам пана Бога, рацыянальных рэзонаў поста няма.

А калі іх няма, то навошта?

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023