Categories: Политика

Валерый Карбалевіч: Прыбраць Лукашэнку – значыць, стварыць палітычны крызіс, які немагчыма кантраляваць звонку

За два гады памяняліся кіраўнікоў усіх сілавых структураў. Усіх! І ні разу не ўзнікла ўнутранага процістаяння. Чаму цяпер мусіць быць інакш?

Смерць Уладзіміра Макея ажывіла актыўнасць не толькі шарагоўцаў, але і аналітыкаў. Тым больш, напярэдадні з’явілася канспіралагічная версія, што Масква ўразгяладе ў якасці магчымых пераемнікаў двух беларускіх сілавікоў.

Увогуле тэма Крэмль і Лукашэнка вечная: яна то ўзнікае, то зноў заціхае на працягу доўгіх гадоў; усё залежыць ад інтарэсаў, якія пераследуюць аўтары чарговай інсайдэрскай інфармацыі пра беларуска-расійскае абвастрэнне.

Ці існуюць рэальныя падставы, каб усур’ёз паверыць у намер Крамля замяніць Лукашэнку на больш лаяльнага і пракрамлёўскага кіраўніка?

Пагутарылі з палітычным аглядальнікам Валерыем Карбалевічам.закрыае грамадства, персаналісцкі рэжым

 

– Ці ёсць падставы казаць, што Крэмль рыхтуе замену Лукашэнку?

– Я скептычна стаўлюся да ўсялякіх канспіралагічных версіяў. У палітыцы звычайна самае простае і самае яўнае тлумачэнне і з’яўляецца самым блізкім да рэальнасці. Натуральна выглядае смерць чалавека ва ўзросце, немаладога чалавека, якім і быў Уладзімір Макей.

Я лічу, што любыя спробы неяк нейтралізаваць Лукашэнку для Расіі вельмі не выгадныя. Лукашэнка – адзіны саюзнік Расіі, і цяпер біць па адзіным саюзніку, справабаваць яго замяніць – гэта самае дурное, што магло бы прыйсці Крамлю ў галаву.

Больш за тое, галоўны стрыжань персаналісцкага рэжыму – гэта сам уладар, якім з’яўляецца Лукашэнка. Калі выняць з сістэмы стрыжань, яна пойдзе ўразнос, сістэма сутыкнецца з палітычным крызісам. Адсюль прыбраць Лукашэнку – значыць, стварыць палітычны крызіс уласнымі рукамі. Прычым крызіс, які немагчыма цалкам, ад пачатку да канца, кантраляваць звонку, таму што ў працэсе могуць узнікнуць новыя ігракі, якія возьмуць ініцыятыву ў свае рукі. То бок вынікі такога крызісу могуць аказацца процілегымі планам.

Таму я вельмі сумняваюся, што Крэмль задумаў прыбраць Лукашэнку і знайсці яму замену.

– Чаму трагічнае здарэнне выклікала такую лавіну рэакцый?

– Смерць сапраўды некачаная, сапраўды раптоўная. Але гэта не адзіная прычына розгаласу.

Па-першае, паводзіны беларускай улады, якая ўпарта не хоча называць сапраўдныя прычыны надзвычайнага выпадку.

Па-другое, развітацца са сваім беларускім калегам не прыехаў кіраўнік МЗС Расіі Лаўроў, хаця аддаць апошнюю даніну саюзніку выглядала б лагічным.

Дый увогуле ў закрытых грамадствах нечаканы сыход з жыцця самага вядомага ў замежжы пасля Лукашэнкі палітыка выклікае лагічныя пытанні.

Менавіта па гэтых прычынах і з’явілася столькі канспіралагічных версіяў.

Ці можа ўсё гэта выклікаць бурленне ўнутры сістэмы? Акрамя, канешне, падкавёрнай барацьбы за вольнае месца.

– Не. У персаналісцкіх рэжымах такое не можа выклікаць унутраных канфліктаў ці сутыкненняў. Хаця ў алігархічных рэжымах сыход палітыка мог бы выклікаць процістаянне паміж рознымі групоўкамі.

Заўважце: за два гады Лукашэнка памяняў кіраўнікоў усіх сілавых структураў. Усіх! І ні разу не ўзнікла ўнутранага процістаяння. Чаму цяпер мусіць быць інакш?

– Ці залежыць далейшы курс як унутранай, так і знешняй палітыкі ад пераемніка на пасадзе кіраўніка МЗС? Зараз, напрыклад, адбыўся рэзкае пагаршэнне з правамі чалавека, з правамі палітзняволеных? Ці гэта проста супадзенне?

– Праблеме з правамі чалавека ў Беларусі ўжо больш за два гады, яна вельмі вострая, не сыходзіць з парадку дня і ўсё пашыраецца на новыя групы беларускага грамадства. Аднак сувязі з ужо названай сітуацыяй я не бачу ніякай.

А палітыку ў беларускай дзяржаве вызначае толькі адзін чалавек. Усе астатнія, у тым ліку чыноўнікі і міністры, – гэта інструменты, сродкі ў ягоных руках. Змена прозвішча міністра ніякім чынам не паўплывае на знешнюю палітыку.

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023