Забараняць карыстацца сацыяльным сеткамі – гэта ўсё роўна, што забараняць карыстацца тэлефоннай сувяззю на той падставе, што праз тэлефон нехта распаўсюджвае хлусню.
Мільярдэр і стваральнік «Тэслы» Ілон Маск купіў Тўітэр. Пасля некаторых першых ягоных крокаў – разблакіроўкі забаненых раней акаўнтаў, звальнення цэлага шэрагу супрацоўнікаў (пераважна тых, якія ажыццяўлялі цэнзарскія функцыі) сур’ёзныя заходнія выданні, тыя, якія прынята называць «мэйнстрымам» загаварылі пра «пагрозу дэмакратыі» у выніку гэтых крокаў.
Менавіта так.
Свабода слова, якую абвясціў Маск у Тўітэры, была аб’яўена пагрозай дэмакратыі.
Маўляў, зараз у гэтай сацыяльнай сеці расквітнеюць фашысты, гамафобы і кансерватары.
Дарэчы, ведаеце, хто ў твітэрскіх цэнзараў былі галоўныя «фашысты» апошнія гады? Дзве асноўныя катэгорыі.
Першыя – тыя, хто ставіў пад сумнеў антыковідныя дзеянні ўладаў. Здараліся анекдатычныя сітуацыі, калі нейкі карыстальнік піша ў 2020 годзе, што вось, хутка да таго дойдзе, што амерыканскі ўрад прыме рашэнне пра абавязковыя маскі. Тўітэр яго блакуе за канспіралогію і распаўсюд непраўдзівых звестак. Потым амерыканскі ўрад прымае такое рашэнне, Тўітэр яго вяртае і гэты чалавек усім дэманструе – «глядзіце, за што мяне заблакавалі».
Друга катэгорыя «фашыстаў» – гэта тыя не прагрэсіўныя людзі, якія лічаць, што біялагічны пол існуе, што ёсць мужчыны і жанчыны. Аўтар Гары Потэра Джоан Ролінг атрымала сваю порцыю хейта, калі выступіла ў абарону жанчыны, якую звольнілі з працы за тое, што яна заявіла, што існуюць толькі два пола, і мужчына ня можа стаць жанчынай. З такімі вось «фошыстамі» твітэрская цэнзура змагалася найбольш зацята, поўна гісторый, калі карыстальніка банілі за тое, што ён ня хоча звяртацца да трансгендернай асобы на “іх” (they).
Маск пасля куплі сацсеткі пазбавіўся вялікай колькасці цэнзараў, якія фактычна не хавалі сваёй адназначнай ідэалагічнай накіраванасці, і банілі не за, напрыклад, заклікі да гвалту альбо абразы нейкіх людзей ці сацыяльных групаў, – а банілі за погляды і выказванні, якія, на іхную думку, былі няправільнымі і шкоднымі.
Гэтыя цэнзары вельмі ўважліва правяралі кожнае слова Трампа, калі той быў прэзідэнтам, і нярэдка рабілі прыпіскі, што ў тым ці іншым твіце Трампа ўтрымліваецца неправераная ці хлуслівая інфармацыя. Але ніякіх факталагічных праверак у дачыненні да Джо Байдэна той, стары Твітэр ніколі не праводзіў.
І вось ужо падчас кіравання Ілона Маска ўпершыню Адміністрацыя Твітэра зрабіла прыпіску пад твітам Белага Дома (пра тое, як рэкордна выраслі сацыяльныя выплаты амерыканцам). Была зроблена пазнака, што на самой справе з улікам рэкорднай інфляцыі рэальныя даходы па гэтых выплатах нават зменшыліся. Белы Дом адразу зняў свой твіт.Сапраўды, шок! Няўжо цяпер будуць агульныя для ўсіх правілы гульні?
Тўітэр працаваў на адну палітычную сілу, а цяпер будзе роўны да ўсіх? Ды як так! Ужо гучаць заклікі не купляць Тэслу, аб’явіць байкот Тўітэру.
За што? Новы Тўітэр нікога не баніць, нікога не забараняе, нікога не выганяе. Атрымліваецца – толькі за тое, што ў Тўітэры абвешчана свабода слова? Так, менавіта за гэта. Абвешчаная Маскам свабода ўжо некаторымі выданнямі аб’яўлена пагрозай для амерыканскай дэмакратыі.
І тут хочацца сумна запытацца:
Як мы (заходняя цывілізацыя) дайшлі да такой кропкі, у якой плюралізм становіцца чымсьці непажаданым, як мы дайшлі да «культуры адмены», калі людзей, якія выказваюць непажаданыя думкі, імкнуцца пазбавіць платформы, працы, пазбавіць усяго? Што гэта за дэмакратыя, для якой свабода слова з’яўляецца пагрозай?
У 1990-х, калі мы, жыхары былога саўка, спасцігалі заходнія каштоўнасці свабоды і плюралізму, нас вучылі, што ніякі чалавек не можа быць пакараны за думкі, а толькі за дзеянні, што ў свабодным грамадстве могуць выказвацца любыя ідэі, а лепшыя з іх перамогуць у вольнай і дэмакратычнай дыскусіі. І гэта не была «падманка», гэта была рэальнасць у 1990-я, ад якой сённяшні Захад адышоў даволі далёка.
Дзесяцігоддзямі свабода слова вырашалася наступным чынам. Ты маеш свабоду, але маеш і адказнасць за свае словы. Калі чалавек выказаў нешта, што парушае законы, абразіў кагосьці ці пагражаў нейкай сацыяльнай групе – калі ласка, на яго можна падаць у суд, які вызначыць ягоную віну.
Нармальны юрыдычны прынцып: сказаў нешта супрацьзаконнае – адказвай па закону. Сказаў нешта глупае, хлуслівае – адказвай рэпутацыяй. Дзесяцігоддзямі свабода слова працавала менавіта так.
Так і павінна быць.
Але ў апошнія гады з’явіўся падыход, што некаторых людзей з няправільнымі думкамі трэба пазбаўляць самой магчымасці выказацца, пазбавіць іх платформы, забараніць аккаунт у Тўітэры і Фэйсбуку…
На маё разуменне, забараніць карыстацца сацыяльным сеткамі – гэта ўсё роўна, што забараніць карыстацца тэлефоннай сувяззю на той падставе, што праз тэлефон нехта распаўсюджвае хлусню.
Калі раней Тўітэр ці Фэйсбук забараняў самых розных вядомых асобаў, то абаронцы той цэнзурнай лініі гаварылі – «гэта прыватная кампанія, яны могуць рабіць што хочуць». Цяпер, калі прыйшоў Маск і стаў «рабіць, што хоча» – яны закрычалі – ай-яй-яй, якое ён мае права рабіць, што хоча!!!!
Ды і тэзіс пра прыватную кампанію, якая можа рабіць што хоча, не падаецца мне пераканаўчым. Ці можа ўласнік крамы ці нейкага сервіза напісаць на сваіх дзвярах – «абслугоўваю толькі» чорных, альбо толькі белых, альбо толькі лібералаў ці толькі кансерватараў. Не можа, гэта пярэчыць законам, гэта будзе антызаконнай дыскрымінацыяй. Чаму ж у сацыяльных сетках не працуе гэты самы прынцып, чаму нехта можа пазбавіць вас да доступу да такіх інфармацыйных паслугаў толькі за тое, што вашыя думкі не падабаюцца цэнзарам кампаніі?
Чаму славутая першая папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе свабоду слова, не працуе ў сацыяльных сетках?
Купляючы Тўітэр, Маск заявіў, што кіраваўся не матэрыяльнымі інтарэсамі, а гуманістычнымі – ён жадае чалавецтву дапамагчы наладзіць дыялог. Што ж, спадзяюся, у яго атрымаецца, і «бабло пераможа зло» цэнзуры.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…