Categories: Политика

Якія навагоднія падарункі ад Масквы важней для Мінска: танны газ ці ядзерная зброя?

Кіраўніка Беларусі хвалюе перадусім эканамічнае выжыванне, а падтрымка ваеннай кампаніі Крамля – гэта прыкрая неабходнасць.

Розгалас перамоў Лукашэнкі з Пуціным, якія ўпершыню за апошнія 3,5 года прайшлі ў Беларусі, дагэтуль не заціхае.

Праз два дні Крэмль мусіў апраўдвацца, што не збіраецца даваць Лукашэнку ні ядзерныя тэхналогіі, ні ядзерную зброю – гэта значыць, не парушае Дамову пар ядзерныя ўзбраенні. Хаця менавіта Расія перадала беларускаму рэжыму комплексы “Іскандэр” ды С-400 – патэнцыйныя носьбіты, а заадно мадэрнізаваў беларускія бамбардзіроўшчыкі для нясення супербомб, а беларускіх лётчыкаў навучаць наносіць адпаведныя ўдары.

Публічная карцінка перамоў не праясніла сапраўдныя тэмы, якія абмяркоўвалі Лукашэнка з Пуціным тэт-а-тэт. Напрыклад, “ваенная спецаперацыя за тры дні” ўголас ўвогуле не згадвалася, але для чаго тады прыцягнулі ў Мінск ваеннага міністра Шойгу?

Паспрабавалі парясніць сутнасць з акадэмічным дырэктарам BISS Пятром Рудкоўскім.

– Лукашэнка ажно свяціўся ў аэрапорце. Не з такімі тварамі сустракаюць саюзніка, які едзе ціснуць на цябе.

– Так, напярэдадні, у часе і пасля сустрэчы Лукашэнка выглядаў даволі ўпэўненым. У дзень прыбыцця Пуціна СТБ зрабіла прапагандысцкі выпуск, у якім былі нават дробныя колкасці ў дачыненні да гаспадара Крамля (маўляў, мае праблемы з пунктуальнасцю) і наконт самой Расіі (расіяне адкрылі для сябе, што не здольныя выпрадукаваць цвікі). Лукашэнка ўпэўнена заяўляў: павестка будзе эканамічная, хоць Пяскоў у той час анансаваў у якасці галоўнай тэмы «ваенную супрацу». Сам візіт Пуціна адбываўся ў сітуацыі, калі стала вядома пра яго іміджавыя праблемы: была адменена традыцыйная прэс-канферэнцыя і прамая лінія з народам. (Дарэчы, сёння стала вядома, што нават прадугледжанае Канстытуцыяй пасланне Федэральнаму сходу не адбудзецца.) Так што Пуцін быў не ў той пазіцыі, каб здолець ціснуць на Лукашэнку, ну а Лукашэнка, хай сабе не так і шмат (зніжкі на газ), але дамогся.

– На выніковай прэс-канферэнцыі абодва гаварылі больш пра эканоміку: кааперацыю, дзяржзакупкі, доступ на расійскі рынак, цану на расійскі газ, якую ніводзін у выніку так і не назваў. Менавіта таго і дабіваўся Лукашэнка?

– Так, яго хвалюе перадусім эканамічнае выжыванне, а падтрымка ваеннай кампаніі Крамля –  гэта прыкрая неабходнасць. Выглядае на тое, што прынамсі частка ягонага запыту (тыя самыя цэны на газ) была задаволена. Не ведаем, пра што там размаўлялі дзве гадзіны ў рэзідэнцыі Лукашэнкі. Учора ваеннае кіраўніцтва выпусціла заяву, у якой канстатавалася: расіяне гатовыя да новай атакі з тэрыторыі Беларусі. Так ці інакш, закулісная складовая спаткання застаецца невядомай.

– А што Пуціну з таго? Не той гэта палітык, каб рабіць такія навагоднія падарункі – хай і адзінаму саюзніку…

– Патэнцыйная страта адзінага саюзніка – не такая і малая. Асабліва на фоне іміджавых праблем, пра якія была гаворка раней. Пасля тых прыніжэнняў, якія даводзіцца ўвесь час зносіць з боку Казахстана або Азербайджана, утрыманне звышлаяльнага Мінска – не такая ўжо і банальная справа.

– Пасля перамоў прагучалі дзве вельмі цікавыя рэчы. З аднаго боку, Лукашэнка заклікаў Еўропу прыслухацца да “голасу розуму і мы пяройдзем да канструктыўнага абмеркавання пытанняў як агульнай бяспекі, так і будучага светаўладкавання”. Але ж хто сядзе з Лукашэнкам за стол перамоваў? І тут прагучала іншая думка: Расія мадэрнізавала самалёты, здольныя несці ядзерныя зарады, і яна ж навучыць беларускіх лётчыкаў наносіць ядзерныя ўдары. На баявое дзяжурства пастаўлены комплексы С-400 і Іскандэры – патэнцыйныя носьбіты найнебяспечнай зброі. З аднаго боку – заклік да перамоў, з другога … Шантаж?

– Пастаянны матыў у інфармацыйнай палітыцы Крамля (да якой падключаны і рэжым Лукашэнкі) – намякаць на ядзерную зброю. Крамлю дужа патрэбна перадышка.

– На ваш погляд, што так і не прагучала ўголас з таго, хоць павінна было прагучаць? Напрыклад, амаль не гаварылі пра вайну ва Украіне.

– У рыторыцы Масквы гэта ўсцяж «спецаперацыя», то бок невялікая і хуткая ваенная кампанія дзеля дасягнення сцісла акрэсленых мэтаў. Сама такая пастаноўка справы цяпер ужо смешная, але Расія робіць выгляд, што сапраўды так ёсць. І такая пастаноўка справы задае пэўны курс паводзінаў, а менавіта, дазваляе «не заўважаць» яе, калі гэта не выгадна ў іміджавым плане. Ну а на фоне ганебных паразаў, якія зазнала «другая армія свету», лішні раз згадванне «аперацыі» негатыўна ўплывае на імідж. Апроч таго, беларускае грамадства дужа адмоўна ўспрые магчымае заангажаванне ў вайну (але пры гэтым усцяж падтрымлівае ідэю інтэграцыі з Расіяй). Ужо гэтых дзвюх прычын было дастаткова, каб без патрэбы не закранаць гэту тэму.

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023