Калі Расія пачне кантраляваць падатак на дададзеную вартасць, то гэта звязвае рукі беларускай дзяржаве ў правядзенні самастойнай эканамічнай палітыкі
12 студзеня Лукашэнка правёў чарговую нараду, гэтым разам – пра выкананне 28 саюзных праграм з Расіяй.
Што найперш кінулася ў вочы? Лукашэнка замкнуў на сабе ўсе стасункі з Расіяй. Але сёння, на нарадзе, беларускі правіцель зрабіў спробу перакласці адказнасць за рэалізацыю “саюзных праграм” на ўвесь урад, на ўсю кіроўную эліту.
«Каб вы не думалі, што за вашай спіной вырашаюцца нейкія пытанні, а вы пра іх і не ведаеце. Не, гэты працэс адкрыты, сумленны і прынцыповы. Тым больш час падштурхоўвае нас да такога вырашэння гэтых праблем, – звярнуўся Лукашэнка да прысутных. – Не проста мы там з Пуціным сабраліся і «бабахнулі» нешта. Не. Службовыя асобы, адказныя збіраліся, абмяркоўвалі на Вышэйшым дзяржсавеце. Мы зацвердзілі гэтыя праграмы. Але іскрыла вельмі, калі мы гэтыя праграмы прымалі».
Лукашэнка некалькі разоў паўтарыў, што рэалізацыя саюзных праграм – не страта суверэнітэту.
«Яшчэ раз падкрэсліваю: пры гэтым размова не ідзе аб змесце, аб страце нейкай часткі нашага суверэнітэту. Як устанаўліваліся падаткі і прымаліся законы раней у Беларусі, так яны і будуць прымацца, – сказаў беларускі правіцель. – Мы незалежныя ў прыняцці рашэнняў у гэтай значнай сферы, прадугледжваецца толькі больш цесная каардынацыя дзейнасці з расійскімі калегамі. І вось для каардынацыі ствараецца гэты невялікі орган (Наднацыянальны падатковы камітэт)».
Па ягоных словах, новая структура будзе сканцэнтравана найперш на ўдасканаленні падатковага заканадаўства дзвюх краін. Аналагічныя падыходы і ў мытнай сферы.
Чым больш Лукашэнка гаворыць пра нястрату суверэнітэту, тым менш яму веры.
Чаму беларускі кіраўнік паспрабаваў увесці “калектыўную адказнасць” за рэалізацыю саюзных праграм?
Пагутарылі з палітолагам Валерыем Карбалевічам.
– Лукашэнка адчувае: у кіроўнай эліце пашыраюцца настроі, што нібыта ён саступае беларускі суверэнітэт Расіі. Адчуванне балючае для яго, небяспечны сігнал, таму невыпадкова апошнім часам на кожнай нарадзе падкрэслівае, што суверэнітэту нічога не пагражае, што суверэнітэт непарушны, а чуткі нібыта Пуцін тут ужо кіруе ўсім – няпраўда.
Той факт, што Лукашэнка ўвесь час паўтарае гэтую тэзу, сведчыць – апасенні маюць пад сабой глебу, такія настроі ў кіроўнай эліце прысутнічаюць ці, як мінімум, яму здаецца, што такія настроі прысутнічаюць. А калі эліта перастане ўспрымаць Лукашэнку як гаспадара на беларускай зямлі, стане глядзець на Маскву цераз галаву Лукашенкі, – гэта можа прывесці да страты рэальнай улады.
– Прыняцце адзінага Падаткованга кодэкса, стварэнне Наднацыянальнага органа па падатках, які прадугледжаны ў новым пакеце саюзнай інтэграцыі, – што гэта, калі не ўступка суверэнітэту?
– Так, безумоўна. Тут мы назіраем разыходжанне паміж словамі Лукашэнкі і ягонымі дзеяннямі, і чым горш справы ў рэчаіснасці, тым грамчэй гучаць ягоныя апраўданні. Стварэнне любога наднацыянальнага органа азначае, што кавалак суверэнітэту страчваецца. Учора Лукашэнка заявіў: у ваеннай інтэграцыі справы зашлі вельмі далёка – нашмат далей, чым было прадугледжана праграмамі, падпісаны год таму. Калі Расія пачне кантраляваць пападатак на дададзеную вартасць, то гэта звязвае рукі дзяржаве ў правядзенні самастойнай эканамічнай палітыкі; правядзенне ўласнай падатковай палітыкі, здольнасць вызначаць і збіраць падаткі – гэта неад’емная прыкмета эканамічнага суверэнітэту.
– Ці азначае нарада па рэалізацыі “саюзных праграм”, што Расія цісне ўсё мацней з мэтай хутчэйшай і глыбейшай інтэграцыі з Беларуссю? Прыспешвае не толькі з выкананнем ранейшых праграм, але і з прыняццем новага інтэграцыйнага пакета?
– Цяжка сказаць. Эканамічная інтэграцыя была вельмі актуальнай ў 2019 годзе, але тады падпісаць канкрэтных дакументаў не ўдалося.
Сёння ў Расіі іншыя праблемы. Для Масквы цяпер больш важная інтэграцыя ў ваеннай сферы. Падобна да таго, што прысутнасць расійскіх войск у Беларусі пераважвае эканамічныя праблемы, гэта важнейшае, чым выкананне ўсіх 28 саюзных праграм.
– То бок, сёння Лукашэнка хутчэй прагавораў уласныя страхі настроямі ва ўладнай эліце, чым сапраўды турбаваўся пра саюзную інтэграцыю?
– Прагучала і прагаворванне розных асцярог і страхаў.
Але адначасова гучала і крытыка ў бок урада з-за таго, што фактычна няма ніякага руху да стварэння роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання. Даўняя мара, жаданне, патрабаванне Лукашэнкі, каб на Беларусь распаўсюджваліся ўнутрырасійскія цэны. Нездарма ён сёння таксама гаварыў пра неабходнасць паскорыць інтэграцыйныя працэсы ў сферы транспарту, прамысловасці, энергетыкі.
То бок, практычныя чыннікі саюзнай інтэграцыі для Лукашэнкі таксама важныя, і ён хацеў бы падштурхнуць урад да больш актыўных дзеянняў у гэтым накірунку.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…