Закрыццё памежнага пераходу “Баброўнікі” спарадзіла масу тлумачэнняў наконт прычын такога кроку Польшчы. Байнэт з радасцю пачаў смакаваць іх. Акцэнт быў скріваны ў асноўным на беларускі рэжым. Але...
Давайце згадаем храналогію падзеяў.
8 лютага Гродзенскі абласны суд вынес жорсткі прысуд гарадзенскаму журналісту і сябру «Саюзу палякаў Беларусі» Андрэю Пачобуту: 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэты прысуд назвалі палітычнай расправай над няўгодным журналістам і прадстаўніком польскай меншасці ў Беларусі.
На наступны дзень міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыўш Каміньскі заявіў, што з 10 лютага пункт пропуска “Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы спыніць працу. “У інтарэсах дзяржаўнай бяспекі я вырашыў прыпыніць да далейшага ўведамлення з 10 лютага гэтага года з 12.00 рух на польска-беларускім пагранпераходзе ў Баброўніках”, – абвясціў ён.
Пасля гэтага рашэння польская прэса паведаміла, што незадоўга да таго на памежным пераходзе затрыманыя мінімум 12 мытнікаў з-за карупцыі.
Прэм’ер Польшчы Матэўш Маравецкі на прэс-канферэнцыі падліў алею ў агонь:
“Прычынай закрыцця пагранпераходу ў Баброўніках з’яўляецца рост напружанасці ў адносінах з Беларуссю. Да Беларусі інструментальна адносяцца расіяне і Крэмль. Для нас і Украіны і Еўропы гэта ўсё больш небяспечная з’ява”.
З шасці засталіся толькі два дзейныя памежныя пераходы на беларуска-польскай мяжы, абодва – у Брэсцкай вобласці.
Байнэт з радасцю падхапіў і пачаў смакаваць версію польскага адказу на бесчалавечы прысуд журналісту Анджэю Пачобуту. Але ці дае гэтая версія адказы на ўсе пытанні, якія выклікала гэтае рашэнне польскіх уладаў?
Чаму Польшча перакрыла памежны пераход “Баброўнікі”, а польскі прэм’ер пагражае закрыць і астатнія два пераходы на беларуска-польскай мяжы? Акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі даў СНплюссваё тлумачэнне гэтай гісторыі.
– Прычыны няясныя. Марыюш Каміньскі, кіраўнік польскага МУС і адміністрацыі, які прыняў рашэнне аб закрыцці, патлумачыў гэта агульнай фразай: “важны інтарэс дзяржаўнай бяспекі”. Польскія СМІ павязалі закрыццё перахода з драконскім прысудам польскаму дзеячу ў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў зняволення). Польскі прэм’ер, каментуючы ў Брусэлі закрыццё Баброўнікаў і заяўляючы пра магчымае закрыццё астатніх пераходаў, указваў на “напружанні ў адносінах з беларускімі ўладамі” і тое, што “Беларусь гуляе ў гульню, якую ёй навязвае Крэмль”. А ў суботу 11 лютага Польскае радыё Беласток паведаміла неафіцыйную інфармацыю, што напярэдадні закрыцця пераходу былі затрыманы сем мытнікаў з-за карупцыі і чакаюцца новыя затрыманні.
Такім чынам, маем тут як мінімум тры версіі прычынаў:
1) санкцыя супраць Беларусі за прысуд Пачобуту;
2) санкцыя супраць Беларусі за падтрымку Расеі;
3) немагчымасць ажыццяўляць мытны кантроль з-за карупцыйнай афёры: паколькі бальшыня мытнага персаналу затрымана або знаходзіцца пад падазрэннем, абслугоўванне такога вялікага прапускнога пункту стала немагчымым.
Мая версія тут такая: прычына, хутчэй за ўсё, у затрыманнях з-за карупцыі. Калі б гэта была форма санкцыі, то незразумела, навошта было б гэта хаваць у такую фармулёўку («важны інтарэс дзяржаўнай бяспекі»). Урад не стаў развейваць медыйную версію (хоць і не пацвердзіў яе наўпрост), а Маравецкі яшчэ больш узмоцніў, указаўшы на «напружанні» і «гульню Беларусі з Расеяй». Сістэмная карупцыя, прычым у такім месцы і ў такі час, бясспрэчна, сарамлівая рэч, таму польскі ўрад зусім не быў супраць, каб распаўсюдзілася версія пра санкцыю з-за Пачобута або/і з-за «гульні Беларусі з Расеяй».
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…