Дыверсія на аэрадроме пад Мінскам не сыходзіць з нацыянальныех и сусветных медыя. Асноўная версія: удзельнікі плана “Перамога” вывелі са строю найважны расійскі самалёт А-50.
Як бачыцца гэтая гісторыя палітычнаму дзеячу Сяргею Бульбе?
– Я лічу сябе разумным чалавекам, таму не хапаюся за эмацыйную версію. Я зыходжу з таго, што магчыма і каму гэта выгадна.
Гісторыя з Мачулішчамі вельмі нагадвае інцыдэнты ў расійскім Энгельсе: на мясцовым аэрадроме стаялі самалёты дальняга дзеяння, куды ўкраінцы здолелі дабрацца ўжо двойчы. Пры гэтым працавалі не штатнымі дронамі, не дронамі заводскай вытворчасці, а сабранымі на каленях дзе-небудзь у гаражы, гэта значыць, параметры і характарыстыкі дронаў невядомыя шырокаму колу.
Вы ж разумееце, што рускія таксама не спяць у шапку, а вывучаюць зброю праціўніка: якім сродкам радыёлакацыйнай барацьбы яго глушыць, чым збіваць. Выходзіць, самаробнымі дронамі, сабранымі калектывам энтузіастаў, удалося больш эфектыўна дабрацца да Энгельса.
Як мы бачым, Украіна не спяшаецца пацвярджаць сваю датычнасць да ўдараў ні па Крымскім мосце, ні па іншых аб’ектах: сапраўды, бавоўна-бавоўна, але такая свавольная бавоўна… Часам марыць яшчэ і распладзіцца, баваўнятак распусціць. Хаця менавіта ўкраінскі след у здарэнні ў Мачулішчах мне падаецца найбольш верагоднай версіяй.
Лукашэнку зараз здарэнне ў Мачулішчах таксама вельмі выгаднае, як гэта ні дзіўна гучыць.
Глядзіце, два расійскія А-50 базаваліся ў Баранавічах і з пачатку мінулага года вельмі эфектыўна выкарыстоўваліся. Штодзённа, змяняючы адзін другога, без прыкрыцця баявых летакоў шорхаліся над беларускай тэрыторыяй, саму мяжу не перасякалі – каб не атрымаць у бок супрацьпаветраную ракету, але ўвесь час маніторылі сітуацыю, выдавалі цэлі-ўказанні, наводзілі сродкі паражэння. Украіна не адказвала ўдарамі па аб’ектах на беларускай тэрыторыі.
Але рускія надта ўжо асмялелі. Дый Мінск не ў захапленні ад той смеласці; напэўна, міністэрства абароны атрымлівае больш інфармацыі пра перамяшчэнне расійскіх войскаў з тэлеграм-каналаў, чым ад “саюзнічка”.
– Але якія менавіта козыры дае Лукашэнку інцыдэнт у Мачулішчах?
– Ён паказвае, што для расійскіх войскаў небяспечна знаходзіцца на беларускай тырэторыі. Яны ж разумеюць: калі дроны прайшлі праз РЭП, праз супрацьпаветраную абарону, то гэтыя дроны зробленыя з улікам досведу ўкраінскай вайны. Відавочна, што і ў Мінску, і ў Маскве будуць шукаць украінскі след, а Лукашэнка цяпер можа сказаць Пуціну: дабраліся ўжо і да маіх аэрадромаў.
Беларускі рэжым вельмі настойліва дабіваўся візіту ў Кітай. Такое ўражанне, што Лукашэнка ездзіў мяняць аднаго саюзніка на другога: Пуціна яшчэ можна трохі падаіць, але больш ад яго ніякай карысці.
Дарэчы, я задаваўся пытаннем: якім чынам удалоося дабіцца, каб Расія не запускала свае ракеты па Украіне з беларускай тэрыторыі. Адказ толькі адзін – Кітай. Як бы там ні было, а Беларусь сёння з’яўляецца стратэгічным партнёрам Кітая, хаця нават Расія такой не з’яўляецца. Мінску гэта спадабалася.
Такое ўражанне, што Мінск будзе дамагацца, каб менавіта Кітай выступіў гарантам непаглынання Беларусі.
– А што з гэтага атрымае Кітай?
– Вялікае пытанне, у які ламбард зноў закладваецца краіна.
Кітаю мы былі цікавыя толькі як транспартны хаб, як брамка ў Еўропу. Але Польшча зараз прыкрывае яе. Убачым: калі хутка вызваляць Анджэя Пачобута і здымуць хатні арышт з Анжалікі Борыс, гэта будзе сведчыць пра тое, што ў Пекіне пра нешта дамовіліся і транспартны хаб пачне развівацца далей.
– Лукашэнка адзіны выгадаатрымальнік ад гісторыі ў Мачулішчах?
– Чаму адзіны? Дагэтуль Украіна прытрымлівалася адной канцэпцыі: калі лупане хаймерсамі па расійскіх аб’ектах на беларускай тэрыторыі, то гэта можа даць Лукашэнку нагоду ўвесці свае войскі ва Украіну. Але цяпер пазіцыя мяняецца, і здарэнне ў Мачулішчах трэба разглядаць як прамацовачны варыянт: А-50 знаходзіўся на беларускім ваенным аб’екце, але пасля ўдару пацярпеў толькі расійскі лятак, і больш нічога.
– Тады навошта спатрэбілася ўся шуміха з беларускім следам?
– Масква паказвае пальцам на Кіеў, Кіеў пераводзіць стрэлкі на беларусаў – і ўсіх усё задавальняе. Арганізацыя Азарава больш за ўсіх падскоквае: ёсць нагода нагадаць пра сваё існаванне.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…