17 сакавіка галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч апублікаваў адкрыты ліст “Без нацыянальнага прымірэння не захаваць незалежнасць Беларусі”.
“Дык што ж рабіць, каб такі горкі лёс не напаткаў кроўную Беларусь? Каб мы, беларусы, не страцілі сваю незалежнасць, свой суверэнітэт, каб мы ў чарговы раз не сталі “северо-западным краем”? – задаецца пытаннем Іосіф Сярэдзіч. І сам на яго адказвае: – Адказ на гэтыя хвалюючыя пытанні адзін: без нацыянальнага прымірэння не захаваць нам незалежнасць Беларусі! А значыць, без згуртаванасці ўсіх-усіх – і правых, і левых, і кансерватараў і лібералаў, і празаходнікаў і праўсходнікаў – не мець нам шчаслівай будучыні на роднай зямлі”.
Рэжым завочна адказаў патрыярху беларускай журналістыкі, асудзіўшы 17 сакавіка Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі кожную, а былую тутбаеўцаў Марыну Золатаву і генеральную дырэктарку Людміле Чэкіну на 12 гадоў калоніі кожную.
Ці можна ва ўмовах татальных рэпрэсій уволуге заікацца пра нейкае прымірэНне?
Мы пагутарылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
– Калі паглядзець на прапанову Сярэдзіча тэзісна, не паглыбляючыся ў сэнс, то карцінка выглядае прыгожа. Сярэдзіч у многім мае рацыю, звяртаючыся да тэмы дыялогу, слушна згадвае Бяляцкага. Ідэя замірэння слушная ў тым сэнсе, каб даць беларускаму грамадству шанец на існаванне – без рэпрэсій, без фактычнай вайны на знішчэнне, якая вядзецца супраць беларускага дэмакратычнага грамадства. Ідэя замірэння, з вызваленнем усіх палітвязняў, слушная і прыгожая, гэтыя сапраўды мела б сэнс зрабіць. Але калі глянуць на механізмы, прапанаваныя Сярэдзічам (і санкцыі будуць адмененыя, і апазіцыя будзе прапаноўваць Захаду адмяняць санкцыі, пасярэдніцтва на сябе могуць узяць Швейцарыя або Фінляндыя), то імплементацыя надзей выглядае досыць нерэалістычна.
Калі падагульніць: ідэя добрая, слушная, своечасовая, але для яе імплементацыі няма ніякіх падстаў. Ідэя Сярэдзіча сёння надрукаваная, і сёння ж мы атрымалі чатыры жудасныя прысуды (Марыне Золатавай, Людміле Чэкінай, Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай) – фактычна гэта завочны адказ рэжыма на прапанову замірэння.
– Ці варта ў цяперашніх умовах, якія вы назвалі вайной рэжыма супраць грамадства, увогуле падымаць пытанне пра нейкае замірэнне? Ці не азначае замірэнне ў такіх умовах “соглашацельство”, маўклівую згоду на далейшае знішчэнне ўсяго жывога?
– Глядзіце, хто гаворыць пра замірэнне. Гэта зрабіў Бяляцкі – Нобелеўскі лаўрэат, гэта зрабіў Сярэдзіч, які відавочна бачыць сябе патрыярхам беларускай журналістыкі, – людзі з важкім маральным аўтарытэтам.
Іншая справа, калі б пра замірэнне выказаўся нехта з беларускіх палітыкаў, а з боку маральных аўтарытэтаў – гэта іхні абавязак. Думаю, у гэтым плане Алесь Бяляцкі натхняецца прыкладамі іншых нобелеўскіх лаўрэатаў, таго ж Нэльсана Мандэлы. Ідэя пераадолення наступстваў дыктатуры і наступстваў рэпрэсій – вельмі добрая. Іншая справа, што палітычная рэальнасць выглядае: ты можаш гаварыць пра перамовы, пра замірэнне, пра нейкі дыялог з тымі, хто жадае дыялогу. Лукашэнка не жадае дыялогу.
– Як грамадства можа паставіцца да ідэі замірэння: ці гатовае яно дараваць кроў і здзекі беларускаму рэжыму?
— Імкненне да дыялогу павінна быць з двух бакоў, узаемным. А вось як агучваў сваё разуменне дыялогурэжым: паўзіце на каленях і чакайце міласці. Ён увогуле не разглядае раўнапраўны дыялог. Сапраўды, беларускае грамадства, беларусы ў Беларусі пазбаўленыя амаль усяго: у іх не засталося ніякіх палітычных правоў і базавыя правы чалавека пад пытаннем. Без грамадскіх інстытутаў, якія знішчаныя ў Беларусі, грамадства нічога зрабіць не можа.
Сярэдзіч, які знаходзіцца ў Беларусі, выдае сайт, які пакуль што легальна выходзіць, узяў на сябе ролю замірыцеля. Безумоўна, гэта мужны ўчынак з яго боку. Хутчэй за ўсё, Сярэдзіч сыходзіць з таго, што за гэты ліст, за гэтую прапанову яму нічога не будзе. Але я б не выключаў, што прыйдзе адказ з боку рэжыму: ён знішчыць “Народную волю”. Гісторыя на тым скончыцца, а Сярэдзіч атрымае афіцыйны адказ на сваю прапанову.
– Якую палітыку рэжым праводзіць апошнія тры гады, якую мэту ён пераследуе?
– Кіруецца помстай за непрыемныя моманты, якія перажыў ў 2020 годзе, і імкнецца знішчыць усё, што можа ўяўляць патэнцыйную небяспеку для яго. Ён не можа спыніцца: рэпрэсіі шырацца, зачыстка працягвае – пра дыялоог і перамовы размова не ідзе. Ён жадае знішчыць усё, што можа ў будучні стварыць такія ж непрыемнасці, як і ў 20-ым годзе, калі ўлада сапраўды хісталася. Цяпер усё проста: не дапусціць паўтарэння 2020 года – і на гэтым шляху будзе вынішчацца усё, што можа ўяўляць патэнцыйную пагрозу.
– То бок, за цаной ё не пастаіць? А як жа незалежнасць Беларусі?
– Рэпрэсіі, крымінальныя справы, пагрозы, запалохванні, рыторыка – усё гаворыць за тое, што за цаной не пастаіць.
А незалежнасць цікавіць толькі таму, што захаванне незалежнасці ў яго ўласных інтарэсах. Але захаванне незалежнасці ён бачыць у іншым – у магчымасці бесперашкодна правіць краінай. Незалежнасць успрымаецца ўладай: спачатку трэба ўмацаваць уладу,. Галоўнае – гэта ўлада, улада, улада.
Таму робіцца стаўка на сілавыя органы, на вайскоўцаў, на міліцыю, на КДБ – вось дзе апора. А нейкія грамадзянскія інстытуцыі, падтрымка насельніцтва не адыгрываюць пры такім раскладзе сур’ёзнай ролі.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…