TOP

Аляксандр Фрыдман: Мінск можа папрасіць забраць ядзерную зброю назад

Расійская ядзерная зброя ў Беларусі азначае сталую ваенную прысутнасць на тэрыторыі краіны і значнае ўзмацненне расійскага кантролю над ёй.

Пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Алляксандрам Фрыдманам.

– Як ацэньваюць на Захадзе заяву Пуціна пра размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі?

– Інфармацыя ідзе хвалямі: першапачаткова агучвалася агульныя звесткі, цяпер пайшоў аналіз. У першых тэкстах беларуская кампанента ўвогуле адсутнічала, Беларусь як аксобны актар увогуле не разглядалася. Гаварылася, што Пуцін прыняў рашэнне, ядзерная зброя перамяшчаецца на захад. Беларуская перспектыва, роля Лукашэнкі ва ўсім гэтым увогуле адсутнічала.

Я сам правёў гістарычны аналіз: параўнаў размяшчэнне савецкай ядзернай зброі ў ГДР, Кубе, і прапааналізаваў, якую ролю адыгрывалі краіны, якія атрымалі ад СССР ядзерную зброю. Словы Пуціна пра тое, што менавіта Лукашэнка прасіў ядзерную зброю, а Расія толькі ідзе насустрач пажаданням саюзніка, — мабыць, у гэтым нешта ёсць.

Мне падаецца, што правіцель заціўкаўлены атрымаць ядзерную зброю, напэўна, ён насамрэч прасіў яе. Але, здаецца, ён паўтарае тую ж памылку, што зрабіў Фідэль Кастра ў 1962 годзе: ён моцна ціснуў на савецкае кіраўніцтва падчас карыбскага крызісу, каб прывезлі боегалоўкі для захавання новага рэжыму на Кубе. РПазлічваў на тое, што савецкія сябры дадуць яму пакарыстацца ядзернай дубінкай. Але ў выніку нічога не атрымаў.

Думая, вядомая савецкая тактыка будзе прымененая і ў дачынені да Беларусі: мясцовых не дапускаюць да “святога”. І ў гэтым палягае самае прынцыповае адрозненне ад амерыканцаў: калі ЗША размяшчаюць ядзерную зброю ў Заходняй Германіі, у Бельгіі, Нідэрландах, Італіі, Турцыі, мясцовыя ўдзельнічаюць у абслугоўванні зброі. Калі амерыканцы вырашаць, што ЯЗ можа быць выкарыстаная, такім правам надзеленыя мясцовыя: яны навучаныя, яны з’яўляюцца часткай ядзернага праекта ЗША ў гэтых краінах.

Савецкая канцэпцыя іншая, бо не было даверу да сатэлітаў: мясцовы персанал пераважна не выкарыстоўваўся ні ў ГДР, ні ў Польшчы, ні ў Чэхаславакіі, ні ў Венгрыі, ні тым больш на Кубе . Тое ж самае Расія хутчэй за ўсё зробіць у Беларусі.

Толькі у Мінску, здаецца, лічыць, што яму дадуць магчымасць дакрануцца да ядзернай кнопккі, і гэта падвысіць стаўкі Вось тут якраз памылка: Кастра не дапусцілі да зброі, пасля СССР знайшоў кампраміс з ЗША і ракеты ўвогуле вывезлі. Мінск, безумоўна, будзе крычаць пра наяўнасць ядзернай зброі, але насамрэч ягоны ўдзел у працэсе зводзіцца да ролі статыста.

На тэму пішуць, але без аглядкі на беларускую перспектыву і ролю тамтэйшых. Толькі Барэль звярнуўся да з папярэджаннем, што з’яўленне ядзернай зброі ў Беларусі выкліча новыя санкцыі, не хочацесанкцый – не пускайце ядзерную зброю. Ва ўсіх астатніх ідуць хутчэй разважанні пра тое, чаму Пуцін прыняў такое рашэнне і што яно азначае.

– Што атрымае Мінск разам з ядзернай зброяй на тэрыторыі Беларусі? Якою ён не зможа пакарыстацца?

-Доступу да зброі не атрымае, але, відаць, разлічвае на ўдзел у прыняцці рашэнняў. Калі працэс будзе наладжаны так, як ЗША на тэрыторыі ФРГ (там ёсць навучаны нямецкі персанал, здольны выкарыстаць зброю, калі амерыканцы дазволяць), то краіна атрымлівае дадатковыя гарантыі бяспекі. Але тут мы гаворым пра празрыстыя, сяброўскія і даверлівыя адносіны, якія ёсць паміж немцамі і амерыканцамі.

А ўгэтай сітуацыі маем справу з двума дыктатурамі, двума дыктатарамі, якія асабліва не давяраюць адзін другому. Таму Мінск нічога не атрымае; хутчэй за ўсё, можа апынуцца ў становішчы, калі ў будучыні будзе скардзіцца на з’яўленне ядзернай зброі і падвышэнне рызыкаў для Беларусі.

Але пакуль што, мне здаецца, усё ж ёсць разлік, што ядзерная зброя падвысіць статус і ролю. Я не выключаю, што ў кіраўніцтве Беларусі, хоць бы часткова, вераць у наратывы беларускай прапаганды пра НАТА, якое рыхтуецца да вайны з Беларуссю. У такім выпадку ядзерная зброя ўмацоўвае рэжым, з аднаго боку.

Насамрэч жа ядзерная  зброя  – гэта ўдар па беларускім суверэнітэце. Яна азначае сталую расійскую ваенную прысутнасць і значнае ўзмацненне расійскага кантролю над Беларуссю.

– Ваашае ўражанне: рашэнне ўжо прынятае ці заява Пуціна – палітычная дэкларацыя?

– Цяжка нешта сказаць. Мы не ведаем, у якім стане сховішча для ядзернай зброі, дзе яно будуецца ці пабудавана. Думаю, будуць спадарожнікавыя здымкі ад амерыканцаў, якія трохі праясняць сітуацыю.

Але я б не выключаў, што тут толькі пагрозы. Мы дагэтуль дакладна не ведаем, якую ядзерную зброю і ў якой колькасці Савецкі Саюз завозіў на тэрыторыю сацыялістычных краін; ведаем, што былі пабудаваныя сховішчы (у ГДР, у Венгрыі, у Балгарыі, Чэхаславакіі), але што захоўвалася там, гісторыкі да сённяшняга дня дакладна не ў курсе. Савецкі Саюз не інфармаваў сваіх сатэлітаў пра тое, што завозіў, а доступа да сакрэтных архіўных дакументаў няма . Магчыма, што Крэмль проста блефаваў. Тым больш, тады цяжка было прасачыць перасоўванне ядзернай зброі.

Сёння зрабіць гэта намнога прасцей, думаю, амерыканцы, заходнія спецслужбы. Але пакуль у іх няма інфармацыі пра тое, што ў Беларусь нешта было завезена.

– Як з’яўленне ядзернай зброі можа змяніць рызыкі ўступлення Беларусі ў вайну?

– Вы маеце на ўвазе апакаліптычны сцэнар Юрыя Фяльшцінскага? Ён выказаў версію, што Пуцін можа нанесці ядзерны ўдар па тэрыторыі Польшчы і Літвы, пасля чаго краіны НАТА нанясуць адказ па Беларусі.

Гэта падвышае ўзровень уцягнутасці Беларусі ва ўсе авантурныя праекты Крамля. Калі мы будзем сыходзіць з таго, што ядзерная зброя будзе завезена ў Беларусь, гэта значыць, што з’яўляецца дадатковая магчымасць уцягнуць рэспуболіку ў вайну. Калі Расія завязе ў Беларусь ядзерную зброю і палічыць магчымым выкарыстаць яе, то яны выкарыстаюць. А наступствы будуць жахлівыя.

Пазаўчора ў лонданскай газўеце “Гардыян” з’явілася інфармацыя пра прыватную вечарыну з удзелам Пяскова напрыканцы мінулага года. Прысутныя на вечарынцы перадалі  журналістам словы Пяскова пра тое, што “хозяін” збіраецца ісці да канца.

Канешне, калі Пуцін нацэліўся на доўгатэрміновае процістаянне з Захадам – не толькі на халодную, але і на гарачую вайну, то пагаршэнне становішча для Беларусі відавочнае. Супрацьстаянне будзе доўгім, а Беларусь проста выкарыстоўваецца ў якасці разменнай манеты ў крамлёўскай гульні.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.