Кувалда як сімвал стаўкі на гвалт. Рэжым палічыў, што з пернікам – лібералізацыяй, выйшла прамашка

На суботніку ў Хатыні Лукашэнка падарыў кувалду прапагандысту Азаронку. З настаўленнем: “Чтобы знали”. Што, хто і чаму?

Тэлеграм-канал Лукашэнкі распаўсюдзіў адпаведны відэаролік з подпісам “Белорусский Тор обрел свой молот”.

Такімі прычындаламі ПВК “Вагнер” забівае вагнераўцаў, якія нечым “правініліся”.

Якое пасланне і каму адрасуецца ў “нашым” кувалдным выпадку?

Пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

– Цяжка сказаць, ці быў гэта экспромт. Відавочна тое, што ўлады вырашылі зрабіць з гэтага мэсэдж.  Усім вядома, што да “Першага” дапускаюць толькі правераных людзей. Прапаганда палічыла патрэбным відэа запусціць.

Чаму? Мне падаецца, тут сваю ролю сыгралі насупныя чыннікі.

Першы і галоўны – ім падаецца, што гэта смешна, сюжэт безумоўна звяртае ўвагу на Лукашэнку, якіпавінен быць у трэндзе. Прэс-служба працуе з тым прыцэлам, што гаспадар павінны ўвесь час гаварыць, каб ён заўсёды фігураваў у навінах, пажадана – у міжнародных. Усе ягоныя заявы ўжо нікога асабліва не цікавяць ні за мяжой, ні ў Беларусі. А вось знятая на відэа кувалда, падараваная ажно кіраўніком дзяржавы Азаронку, – зусім іншае: ролік займеў “поспех” і ў Расіі, і ва Украіне, праўда, на Захадзе пакуль на яго ўвагу не звярнулі.

Па-другое, дагэтуль беларускі рэжым не адрэагаваў на публікацыю брытанскага выдання Financial Times, у якой са спасылкай на “дакументы з Пентагона” сцвярджаецца, што Лукашэнка прадаваў зброю ВПК “Вагнер”. Беларускі рэжым “не заўважыў” публікацыю, праігнараваў яе. Магчыма, падараная Азаронку кувалда і ёсць адказ на тую публікацыю. А ўвогуле, што тут здзіўляцца: калі рэжым прадае зброю вагнераўцам, то чаму б і кувалду Азаронку не падараваць?

Пасля публікацыі беларуская прапаганда ўвогуле “закрыла” тэму вагнераўцаў.

– Кувалда – гэта сімвал расправы “правільных” вагнераўцаў над вагнераўцамі-“здраднікамі”. Сімвал расправы транслюецца беларускаму народу на дзяржаўным узроўні. Што гэта азначае?

– Цяжка залезці ў галаву і зразумець, што там адбываецца, наколькі гэта прадуманае рашэнне. Але відавочна – гэта мэсэдж.

Я б вось што адзначыў. Кувалда ў беларуска-ўкраінска-расійскім кантэксце сёння цалкам звязаная з вагнераўцамі. Калі сімвал уваходзіць у публічную прастору, то гэта заўсёды адсыл да вагнераўцаў. Акрамя таго, варта адзначыць асобу, якой яна падараваная. Азаронак адзін з найбольш адыёзных прапагандыстаў, ягоная асаблівасць у тым, што ён шмат звяртаецца да тэмы вайны; прычым займае нават больш прарасійскую пазіцыю, чым звычайная дзяржаўная прапаганда. Для яго гэта не расійская спецыяльная ваенная аперацыя, а “наша вайна”. Ён з’яўляецца сімвалам прапаганды нянавісці і заклікаў да гвалту. Магчыма, гэта і штучная канструкцыя, але занадта шмат ужо супадзенняў.

– Паралельна Наталля Качанава дала інтэрв’ю, якое назвалі праграмным. Уся ягоная сутнасць палягае ў наступным: народу хопіць бізуна, пернікаў не трэба…

– Гэта і не здзіўляе, , бо апошніх амаль не засталося – эканамічны стан далёкі ад ідэальнага, а паляпшэння не відаць. Таму стаўка робіцца галоўным чынам на гвалт, тым больш, відаць, рэжым лічыць, што з галоўным пернікам – лібералізацыяй, ён пралічыўся.

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023