Навошта Пуціну спатрэбілася “масоўка” з калег-аўтакратаў? Чым абернецца крамлёўскі парад для Лукашэнкі?
Пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
– Выглядае так, што кіраўнікі постсавецкіх краінаў спатрэбіліся Пуціну ў якасці “жывога шчыта”.
Ён, напэўна, меў цэлы шэраг падрыхтаваных варыянтаў прамовы, а ў выніку абраў агучаны варыянт: савецкія рэспублікі ўсе разам змагаліся супраць нацызму ў Другой сусветнай вайне, і сёння яны ізноў побач, па-ранейшаму разам. А Расія ўвогуле не ізгой, а флагман на поставецкай прасторы. Пуцін абраў гэтую версію гісторыі, а для яе ілюстрацыі спатрэбілі кіраўнікі постсавецкіх краінаў, таму іх тэрмінова заклікалі ў Маскву.
Сітуацыя з Лукашэнкам выглядала вельмі дзіўнай. З 8 мая беларуская прапаганда рабіла выгляд, што яго ў Маскве чакаюць нейкія працоўныя сустрэчы, але не падобна на тое: сумесныя здымкі былі, але відавочна, што яны нацэленыя на парад. Калі нешта і меркавалася абмяркоўваць, то гэта мусіла адбывацца падчас абеду. Лукашэнка на яго не прыйшоў.
Усе кадры, якія дэманструюць стан беларускага правіцеля, паказваюць: ён «не ў параднай форме». Прычым львіная доля вельмі непрыемнай у гэтым плане інфармацыі паходзіць з расійскіх крыніцаў. Атрымліваецца, саюзнік дазволіў ёй прасачыцца: усе фотаздымкі – афіцыйныя кадры. А яны — нават лепшыя кадры – пакідаюць шмат непрыемных пытанняў і здагадак.
Так што стан «першага» сёння – тэма №1, а рэакцыі афіцыйнага боку няма.
Ужо ў Зімбабвэ з’явіліся вельмі непрывабныя здымкі, якія зрабілі тамтэйшыя журналісты, а ў Маскве наагул… Для рэжыму гэта праблемна, асабліва для дыктатарскага, заточанага на фігуру кіраўніка, які вырашае фактычна ўсё і пануе над усімі. Думаю, зараз у дзяржаўных кабінетах пануе разгубленасць.
– Чаму Крэмль выпусціў у публічную прастору такія кадры?
– Думаю, у Расіі ўсё-такі няма татальнага кантролю над прэсай, як у Беларусі. Крэмль не ў стане ўсё пракантраляваць – гэта першае магчымае тлумачэнне.
Другое – напэўна, не палічылі патрэбным. На такім фоне Пуцін выглядае досыць добра.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…