Categories: Политика

Чаму ў Мінску больш не размахваюць ядзернай дубінкай?

G7 назвала намер Расіі размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі “небяспечным і непрымальным”. Сама рэспубліка пры гэтым не згадвалася – нібы тыя ракеты уладкаюць не на яе тэрыторыі. 

Між тым, час ікс набліжаецца — да 1 ліпеня, паводле першапачатковых планаў, павінна закончыцца будаўніцтва спецыяльнага сховішча. Але апошні раз афіцыйны Мінск услых гаварыў пра ядзерную зброю ў сярэдзіне красавіка, калі міністр абароны Хрэнін пагражаў яе размяшчэннем. 

Што азначае такое маўчанне? Пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

– Сітуацыя з пункту гледжання Захаду абсалютна зразумелая: ядзерная зброя – расійская, таму ўся адказнасць ляжыць на Крамлі. Мінск – пасіўны выканаўца, таму яго і не ўзгадалі.

І тое, можа, нават і лепш з гістарычнай перспектывы. І для «першага» гэта не горшы варыянт: калі ягоныя дзеянні будуць успрымацца праз прызму Расіі, то з’явіцца лепшы шанс у будучыні адбрахацца і сказаць “я не жадаў, мяне прымусілі”.

Хаця ўяўленні пра тое, што ён выключна марыянетка, мне падаюцца ў значнай ступені перабольшанымі. Бо няпраўда, што за ўсім у Беларусі, у тым ліку і за рэпрэсіямі, стаіць Расія, што гэтыя рашэнні прымаюцца ў Крамлі… Пытанне бяспекі, размяшчэнне арміі, тактычнай ядзернай зброі – тут, канешне, расійскія рашэнні, але калі гаворка ідзе пра палітычныя суды, гвалт у Беларусі, то Крэмль да гэтага не мае ніякага дачынення.

– Час ікс набліжаецца – да 1 ліпеня ў Беларусі, паводле першапачатковых планаў, павінна закончыцца будаўніцтва сховішча для ТЯЗ. Між тым, прадстаўнік беларускага рэжыму ў ААН заяўляе, што ніякіх канкрэтных крокаў не зроблена; беларускі бок апошні раз згадваў вострую для ўсяго свету праблему вуснамі Хрэніна ў сярэдзіне красавіка – і з таго часу маўчок. Чаму Мінск больш не размахвае ядзернай дубінкай?

– Заявы беларускіх дыпламатаў у ААН прымаць да ўвагі няварта – яны не самастойныя фігуры. Яны імкнуцца вырашаць канкрэтныя задачы, а ў тым канкрэтным выпадку гаворка ішла пра тое, каб скараціць крытыку, якой было не так і многа, т затупіць вострыя пытанні. Таму і было заяўлена: што тут абмяркоўваць, калі пакуль нічога няма?

Гэты дыскурс сышоў на нішто. Думаю, тое звязана з расійскімі адмашкамі: ядзернае пытанне курыруе Расія, а калі ў Мінску неяк і выказваюцца на гэты конт, то, прынамсі, то пдпаведныя заявы загадзя ўзгадняюцца з Расіяй. 

А па-другое, на дадзены момант нічога канкрэтнага і не адбываецца, каб была патрэба ў такіх заявах. Ядзерныя пагрозы належаць да прапагандысцкага арсеналу, яны будуць выкарыстоўвацца пры патрэбе. 

Магчыма, маўчанне выкліканае і тым, што такая рыторыка супярэчыць пазіцыя Кітая. Кітайцы неаднаразова падкрэслівалі, што ім ўвогуле не падабаецца абмеркаванне падобных сцэнароў. Дарэчы, і прапагандысты разумеюць: калі пастаянна талдычыць пра ядзерную зброю, то эфект прападзе. Таму, напэўна, вырашылі небяспечную тэму прытармазіць – наступіла зацішша. 

Тым больш, запушчаныя іншыя фэйкі. Напрыклад, пра “ўранавымі аблокі” пасля ўдару па Хмяльніцкаму, якія ідуць у заходнім накірунку. Версія пра пагрозу новай радыяцыйнай небяспекі запушчаная на высокім узроўні у Расіі, нават Патрушаў яе агучваў, але нават такі шантаж на Захад ужо не дзейнічае. 

– Ці можа Крэмль даць задні ход і адмяніць аперацыю па размяшчэнні ТЯО ў Беларусі?

– Толькі ў тым выпадку, калі з Захадам будуць дасягнутыя нейкія дамоўленасці на глабальным узроўні. Калі ўявіць сабе, што той выканае крамлёўскія патрабаванні ў дачыненні да Украіны і войскаў НАТА ў Еўропе, тады Масква можа зменіць пазіцыю.

Дарэчы, 18 траўня ў Мінску Лукашэнка сустракаўся з дэлегацыямі АДКБ і назваў уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА пагрозай для Беларусі, але ў гэтым кантэксце абмінуў ядзерную зброю. Мог жа сказаць: мы мусілі ў адказ размясціць яе. Не, прамаўчаў, то бок Мінск стаў больш асцярожны ў гэтым пытанні. 

Цяжка сказаць насамрэч, ці прывязуць ТЯЗ у  Беларусь – усё робіцца патаемна. І што насамрэч будзе знаходзіццца ў сховішчах: ці ядзерная зброя, ці нешта іншае – мы не даведаемся. Бо нават да сённяшняга дня даследчыкі не ведаюць у шэрагу выпадкаў, што знаходзілася насамрэч у савецкіх ядзерных сховішчах у краінах былога сацыялістычнага лагеру: што туды завозілі, а што не завозілі. Мясцовых туды не дапускалі, усё абслугоўваў савецкі бок, таму – таямніцай. А можа, гэтыя сховішчы наагул стаялі пустымі? Такое магчыма і ў Беларусі. Дапускаю, яны абвесцяць, што завезлі ТЯЗ, усталявалі, а насамрэч там нічога не будзе. Гэта пра пагрозы. 

– Кіраўнік “Мінскага дыялога” Яўген Прэйгерман акцэнтуе ўвагу на тым, што ў размяшчэнні ТЯЗ зацікаўлены сам Мінск, бо»размяшчэнне ці патэнцыйнае размяшчэнне ядзернай зброі – гэта мера стрымлівання”… 

– Прэйгерман агучыў афіцыйную пазіцыю-абгрунтаванне рэжыму: ідзе канцэнтрацыя войскаў НАТА – і што рабіць у гэтым выпадку Беларусі, якая абараняе не толькі сябе, але і заходнія межы саюзнай дзяржавы? З гэтага пункту гледжання, маўляў, і патрэбная ядзерная зброя.

Яна падвышае знешні статус Лукашэнкі. Калі б ён яшчэ мог ёй і карыстацца і прымаць рашэнні, то было б зусім добра для яго. Але да гэтага справа не дойдзе: Савецкі Саюз ніколі не перадаваў ядзерную зброю іншым краінам. Цалкам можна ўявіць, што Расія, каб падвысіць небяспеку на Захадзе, заявіць, што Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў, хаця вырашальнае слова за Крамлём. Прыкладна так ідзе супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і Германіяй у пытаннях ядзернай зброі, якая размешчаная на тэрыторыі Нямеччыны: немцы прымаюць пэўны ўдзел, але апошняе слова заўсёды за амерыканцамі, бо гэта іх зброя. Нешта такое можа скласціся паміж Беларуссю і Расіяй. 

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023