Кожны трынаццаты палітвязень у Беларусі – мастак, паэт, празаік, музыка, журналіст…

З кастрычніка 2019 года Беларускі ПЭН сістэматычна збірае факты парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Апошні дакумент аналізуе падзеі са студзеня па вясну 2023 года.

Падсумаваць вынікі мы папрасілі кіраўнічку арганізацыі Таццяну Нядбай.

– Найперш варта адзначыць, што статыстыка, факты сабраны з адкрытых крыніц і ў непасрэднай камунікацыі з тымі, да каго ці за кім “прыйшлі”. Таму дзеля інфармацыйнай бяспекі карыстальнікаў мы не ўказваем прамых спасылак на крыніцы інфармацыі, калі ў  дачыненні да іх уведзены абмежаванні.

Што яшчэ важна разумець? Праз замоўчванне фактаў рэпрэсій самімі пацярпелымі і закрытасцьінфармацыі з боку дзяржструктур нашыя звесткі не з’яўляюцца поўнымі з гледзішча маштабу рэпрэсій, якія адбываюцца ў Беларусі.

Так, вядома, што ў лютым-сакавіку былі прызначаны суды над мастаком-ілюстратарам Вадзімам Багрыем, мастаком і мультыплікатарам Іванам Вярбіцкім – але больш мы нічога не ведаем пра лёс гэтых людзей. Хто ведае – падкажыце.

– То бок добрага мала – гэта бачна і без акуляраў нават не спецыялісту, але насамрэч рэальная карціна яшчэ горшая?

– Так.

– За першы квартал вы зафіксавалі 459 выпадкаў парушэнняў правоў дзеячаў культуры. Ці азначае гэта, што пад рэпрэсіі патрапіла тоесная ж колькасць асоб?

– Мы адсочваем лёс не толькі канкрэтных персаналій, але і арганізацый. Па-другое, пад час асобных здарэнняў сілавікі і чыноўнікі пераходзяць адразу некалькі “чырвоных ліній”, бо, як было агучана на самым версе, “иногда не до законов”… Дазвол атрыманы, вось і “шчыруюць”. У выніку за першыя тры месяцы гэтага года закранулі правы не менш чым 229 дзеячаў культуры і 72 арганізацый дысупольнасцяў сферы культуры.

– А колькі людзей праз тыя надуманыя “парушэнні” апынуліся за кратамі?

– У калоніях, турмах, следчых ізалятарах або ва ўстановах адкрытага тыпу знаходзяцца 115 палітвязняў – дзеячаў культуры. Уявіце: кожны трынаццаты з прызнаных у Беларусі палітвязнямі – мастак, паэт, празаік, музыка, журналіст…  А ўсяго іх у зняволенні або ва ўмовах абмежавання волі – на «хатняй хіміі» – мінімум 137.

– Гэта з улікам пакаранняў, вынесеных летась і ўлучна з 2020-м годам. Колькі асуджаны і прыгавораны сёлета?

– Не менш чым 28 чалавек.

У тым ліку ажыццявіўся першы прысуд у рамках спецыяльнага вядзення – завочнага суда ў дачыненні да Паўла Латушкі: ён асуджаны на 18 гадоў калоніі.

– “Навацыя”… А якія судовыя тэндэнцыі варта адзначыць яшчэ?

– Найперш хачу сказаць пра вялізныя тэрміны прысудаў: праваабаронца, літаратар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і публіцыстка, палітолаг Валерыя Касцюгова асуджаныя на 10 гадоў зняволення, музыка Яўген Глушкоў – на 9; культуролаг, архівіст, актывіст незалежнага прафсаюза «РЭП» Вацлаў Арэшка і журналіст, эсэіст, сябра Саюза палякаў Беларусі Андрэй Пачобут атрымалі па 8 гадоў калоніі.

– Колькі людзей культуры зведалі зняволенне пасля апошняй выбарчай кампаніі?

– Усяго з лістапада 2020-га не менш чым 193.

– Такім чынам, ціск не аслабевае?

– Можна казаць пра яго падвышэнне ў самых розных формах. Вось дзе напоўніцу праяўляецца “крэатыў” рэжыму…

– Можаце патлумачыць?

– Напрыклад, асобна варта адзначыць рост колькасці паўторна прыцягнутых да крымінальнай адказнасці. Здавалася б, навесілі на чалавека ярлык злачынцы, пакаралі ні за што, паламалі здароўе, запужалі сваякоў і знаёмцаў, калегаў – можна і супакоіцца, пакінуць у спакоі… Але не – выдумляюць, выкалупваюць, фальсіфікуюць новыя нібыта правіны і – новае кола пакутаў асобных людзей. Новы віток запалохвання грамадства.

Паралельна становіцца ўсё больш жорсткім рэжым утрымання і завядзення новых крымінальных спраў паводле артыкула 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Мы фіксуем таксама адвольныя затрыманні – пад іх патрапілі 56 нашых калегаў. Шлейф наступстваў гэтага – адміністрацыйныя арышты і штрафы для прынамсі 32 чалавек, а ў дачыненні да не менш чым 12 асобаў былі ў выніку заведзены крымінальныя справы.

Калі гаварыць пра негатыўныя тэндэнцыі, нельга не акцэнтаваць грамадскую ўвагу і на ўзмацненні практыкі залічэння пісьменнікаў, музыкаў, мастакоў у “экстрэмісты”.

– Інфармацыя пра гэта рэгулярна з’яўляецца ў незалежных СМІ, выціснутых за мяжу. Новых імёнаў ды й твораў столькі, што нават журналісты, не кажучы пра чытачоў, не ў стане ацаніць маштаб такой практыкі? Можаце дапамагчы з яе абагульненнем?

– Тое, пра што вы кажаце, – таксама новыя тэндэнцыі: імёны 23 дзеячаў культуры МУС ўнесла ў  «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Усяго ў ім ужо 127 чалавек з культурнай сферы.

Сталася нечаканасцю за ўвесь перыяд маніторынгу і залічэнне нашых калег у «Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» як «удзельнікаў» гэтых «фарміраванняў».

У «Пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», якім займаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, ужо 20 дзеячаў культуры: у 2023 годзе ў спіс унесены Аляксандр Францкевіч, аўтар турэмнай літаратуры і анархіст, і Вадзім Васільеў, мастак па святле.

– А што азначае траплянне ў гэтыя чорныя спісы?

– Тое цягне за сабой яшчэ большае абмежаванне ў правах як на тэрмін судзімасці, так і пасля яго.

– Да ўсяго мы назіраем зараз і папаўненне спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў»?

– Міністэрства інфармацыі ўнесла ў яго за акрэслены час яшчэ 44 пазіцыі: гэта 15 кніг (усяго там ужо 26) – мастацкіх, на гістарычную тэматыку або навуковых матэрыялаў; 9 нумароў часопіса «Наша гісторыя» і 3 нумары «ARCHE» за 2018–2020 гады; 2 музычныя кліпы – «Экстремист» (2023) гурта «Дай Дарогу!» і «Чэрці» гурта «Sumarok»; 2 старонкі «УКантакце» – прысвечаная беларускаму неафолк-гурту «Крывакрыж» і прасоўванню беларускага ігравога фільма «Жыве Беларусь! || Viva Belarus!», а таксама іншыя матэрыялы.

(Працяг будзе)

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023