Еўропа можа наступіць на старыя граблі: прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прапануе замарозіць “беларускае пытанне”. Ён выступіў супраць узмацнення санкцый.
«Давайце прызнаем, мы падштурхнулі Беларусь да Расіі… Мы паставілі Лукашэнку ў сітуацыю, пры якой ён апынуўся ў руках расіян», – сказаў прэзідэнт Францыі, які прэтэндуе на вядучую ролю ў Еўразвязе. Ці падзяляюць ягоную пазіцыю астатнія еўрапейскія краіны?
Журналіст СН плюс пагаварыў з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
– Што азначае пазіцыя Макрона і ці адлюстроўвае яна пазіцыю Захаду ў цэлым?
– Французскі лідар сфармуляваў тое, пра што я кажу ўжо вельмі доўгі час. Макрон выразна сказаў, што яго сёння цікавіць на беларускім напрамку. І не толькі яго – гэта цікавіць пераважную большасць краінаў Еўразвяза, прынамсі, заходнееўрапейскую частку Еўразвяза.
А што іх турбуе? Іх турбуе тое, што баявыя дзеянні могуць перакінуцца на тэрыторыю Беларусі, і яна стане паўнавартасным удзельнікам вайны. А гэта значыць, што такім чынам смяротны пажар яшчэ больш наблізіцца да еўрапейскіх межаў. Вядома, такі сцэнар не падабаецца ні Макрону, ні іншым еўрапейскім кіраўнікам.
Яму задалі пытанне – і ён паразважаў над тым, што можа даць узмацненне санкцыяў супраць Лукашэнкі. Іх і раней узмацнялі-узмацнялі, а што ў выніку? У выніку падштурхнулі ў абдымкі Расіі.
Я думаю, тут памылка з высновай: Лукашэнка сам пабег у пуцінскія абдымкі, яго не давялося штурхаць. Але логіка Макрона такая: калі мы зараз яшчэ больш узмцнім санкцыі, то яшчэ больш наблізім Беларусьда Расіі. А нам трэба, каб вайна не пашырылася.
Што насамрэч вельмі дрэнна для апазіцыі і увогуле для дэмакратычнай Беларусі. Дэмсілы арыентуюцца на ўзмацненне санкцый, галоўны накірунак знешнепалітычнага курса офіса Ціханоўскай, Пераходнага кабінета – гэта менавіта пра ўзмацненне санкцый. А тут Макрон, кіраўнік краіны – аднаго з лідараў Еўразвяза сказаў, што тое – контрпрадуктыўна, ён не бачыць патрэбы ўзмацняць ціск.
А па-другое, Макрон увогуле нічога не сказаў пра сітуацыю ўнутры Беларусі. Вось гэта, напэўна, самы дрэнны мэсэдж: галоўнае – каб вайна не распаўсюдзілася на нас, а вось што адбываецца з вамі – нікога не цікавіць.
І які ж мэсэдж атрымаў Лукашэнка? Думаю, новага для сябе нічога не пачуў, ён і раней бачыў, што за рэпрэсіі ўнутры краіны, за палітвязняў яму нічога не пагражае – не будзе за гэта санкцыяў. Не ўводзіць Еўразвяз санкцыі за рэпрэсіі, не цікавіць яго на дадзеным этапе тое, што адбываецца ў Беларусі. Рукітакім чынам развязаныя: асуджэнні, глыбокая занепакоенасць ніколі і нікога ў афіцыйным Мінску не турбавалі.
А вось Польшча і краіны Балтыі заўсёды выступалі за моцныя санкцыі, за тое, каб ураўняць антыбеларускія санкцыі з атнырасійскімі. Сёння відавочна, што ў Еўразвязе дасягнуць гэтага немагчыма. Таму Варшава апошнім часам робіць стаўку на нацыянальныя санкцыі.
– Захад у цэлым падзяляе пазіцыю Макрона?
– Не, ёсць відавочныя адрозненні. Як я казаў, ёсць Польшча і краіны Балтыі, якія не бачаць розніцы паміж Пуціным і Лукашэнкам і, адпаведна, схільныя да жорсткіх дзеянняў. Яны лічаць, што Лукашэнка ні на што не ўплывае, усе рашэнні прымаюцца ў Маскве, і як сябе ні паводзь з Мінскам – усё роўна нічога не зменіцца.
Усе дзеянні з мэтай не зрабіць Беларусь часткай гэтай вайны Лукашэнка робіць не таму, што баіцца заходніх санкцыяў, – проста гэта яму зусім не выгадна. Таму Польшча і краіны Балтыі дзейнічаюць жорстка, яны блакуюць паслабленне санкцыяў (у Еўразвязе вялася дыскусія наконт вываду беларускага калія з-пад санкцыяў), уводзяць нцыянальныя санкцыі. Ёсць іншыя краіны, у якіх і раней не было асаблівай цікавасці да “беларускага пытання”, а зараз яна ўвогуле знікла.
Кансенсуса вакол Беларусі няма, выпрацаваць адзіную палітыку немагчыма, значыць, пакідаем усё як ёсць. Ну вось зараз Макрон кажа: санкцыі не ўводзім, а будзем Лукашэнку даводзіць іншым чынам, каб ён асабліва не актыўнічаў. Дык ён і сам не будзе гэтага рабіць.
Дарэчы, усе ўласныя ініцыятывы Макрона праваліліся. Макрон жадаў, каб ядзерная зброя не патрапіла ў Беларусь – у выніку яна апынулася менавіта там. А зараз ён падкрэслівае, што Лукашэнка не ідзе ваяваць і лічыць гэта пэўным дасягненнем.
Аднак гэта не дасягненне Еўропы, і гэта не дасягненне Лукашэнкі.
Проста з чаго мы ўзялі, што Масква сапраўды прымушае Лукашэнку? Відавочна, той не бяжыць да Пуціна і не кажа: давай увядзём беларускія войскі. Але нічога не гаворыць за прымус і супраціўленне. Гэта выглядае як спекуляцыі, як наратывы, што ўкідваюцца ў публічную прастору Мінскам.
Пазіцыя Францыі такая: сітуацыю ў Беларусі мы кансервуем, каб не абвастраць, мы не ўводзім дадатковыя санкцыі, каб не падштурхоўваць Сінявокую да іншых прарасійскіх крокаў (узнікае лагічнае пытанне: а што яшчэ больш прарасійскае яна можа зрабіць?) – і чакаем.
Калі ж сітуацыя раптоўна зменіцца (напрыклад, з украінскім наступам), калі пачнуцца перамовы наконт будучыні пасляваеннага свету (ён у Браціславе таксама выказваўся пра перамовы з Пуціным, якія прыйдзецца весці наконт будучай канфігурацыі свету), то…
Хто яго ведае, калі пачнуцца такія перамовы, у іх нават могуць уключыць і Лукашэнку (з ім ужо ніхто супрацоўнічаць не будзе, але магчымыя спробы дамоўленасцяў пра сыход). Але і тут ніякага поспеху не атрымаецца хаця б таму, што Лукашэнка катэгарычна не давярае Захаду. І ў пэўным сэнсе мае рацыю: хапае дыктатараў, якія паверылі Захаду і закончылі вельмі дрэнна.
– Ці разумее Макрон, што Лукашэнка на чале Беларусі – гэта міна запаволенага дзеяння, якая можа выбухнуць у любы момант? Што гэта перманентная пагроза для Еўразвяза?
– Я не думаю, што Макрон робіць стаўку на Лукашэнку. Ён робіць стаўку на тое, каб вайна не прыйшла на тэрыторыю Беларусі. Каб вы намалявалі Макрону сцэнар: у Беларусь заходзіць умоўны полк Каліноўскага і рэжым Лукашэнкі скончыцца за 3-4 дні, а ў Мінск уязджае Ціханоўская, – і гэты планвыглядаў бы рэалістычным, Макрон магчыма і пагадзіўся б. Але ёсць іншая рэальнасць. Таму тут, хутчэй, прапанова: у Беларусі ёсць дыктатар, з якім мы не ў стане нічога зрабіць на дадзены момант, а калі пачнем на яго ціснуць, то тэарэтычна можам пагоршыць сітуацыю. Нам гэта трэба? Нам гэта не трэба. Таму давайце закансервуем “беларускае пытанне”, тым больш яно не прыярытэтнае, і глядзім, што будзе далей.
Будзе іншая рэальнасць – будуць іншыя размовы з Лукашэнкам.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…