Ядзерная зброя ў Беларусі паляпшае сітуацыю Лукашэнкі, а для краіны і народа, наадварот, пагаршае: пагроза стаць ахвярай робіцца толькі большай.
Лукашэнка наведаў Сочы, дзе чарговы раз сустрэўся з Пуціным.
Адзіная на сёння вядомая и вартая ўвагі навіна палягае ў тым, што ўладар Крамля паведаміў: пасля 7-8 ліпеня ў Беларусі пачнецца размяшчэнне ядзернай зброі. Калі тое праўда, то ўсё адбудзецца якраз напярэддані саміта НАТА ў Вільнюсе, запланаванага на 11-12 ліпеня.
Навошта Пуцін назваў канкрэтную дату размяшчэння ядзерна йзброі – хіба гэтая інфармацыя не з’яўляецца асабліва ахоўваемай?
Пра вынікі візіту ў Сочы журналіст СН пагаварыў з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
– Выглядае так, што на саміце чакаюцца гарачыя спрэчкі наконт будучыні Украіны: пакуль пазіцыі краін розняцца, відаць, дыс кусіі будуць весціся да апошняга. На канчатковае рашэнне паўплывае і ход украінскага наступу. А паколькі саміт НАТА пройдзе ў Вільнюсе, то ў гэтым канстэксце беларускае пытанне яшчэ больш актуалізуецца, падвысіўшы ўзровень небяспекі.
Трэба адрозніваць дзве рэчы.
Безумоўна, нам аб’явяць: ядзерная зброя ўжо з’явілася на тэрыторыі РБ. Але гэтыя заявы не даюць стоадсоткавай гарантыі, што гэтая насамрэч так. Хутчэй за ўсё, запусцяцць інфармацыю пра тое, што сховішча ядзернай зброі размешчана на мяжы з Польшчай або з Літвой: вы будзеце прымаць лёсавырашальныя рашэнні наконт таго, як будуць выбудоўвацца адносіны з Расіяй, ці будзе прынятая Украіна ў НАТА і на якіх умовах, а ракеты ўжо тут, за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад вас. Менавіта з гэтай мэтай Лукашэнку і ўцягваюць у ядзерную гісторыю.
Мы ведаем, што ягоныя візіты ў Расію, гэтым разам – у Сочы, даюцца вельмі нялёгка, звычайна патрабуецца паўза пасля вяртання. Але, думаю, заўтра-паслязаўтра, калі ён аб’явіцца на публіцы, то абавязкова выкажацца пра ядзерную зброю. Так адбываецца звычайна: у Расіі яны дамаўляюцца пра нешта між сабой, расійскі бок асабліва не каментуе дамоўленасці (дарэчы, гэтая гісторыя не стала важнай прапагндысцкай тэмай у Расіі, хоць у Беларусі адпрацоўваецца на вышэйшым узроўні), а Лукашэнка нешта дадасць. І будзе раз-пораз актуалізаваць тэму, бо яна мае вялікае значэнне для яго.
Па-першае, ядзерная зброя падвышае міжнародную вагу,
А па-другое, Лукашэнку відавочна патрэбна з’яўляцца на старонках замежнай прэсы, і з дапамогай адпаведных заяваў у яго гэта няблага атрымліваецца. Ядзерны чыннік будзе рытарычна прысутнічаць у публічнай прасторы.
– Чаму Лукашэнка і Пуцін так адкрыта назвалі дату завозу ядзернай зброі? Такая інфармацыі звычайна з’яўляецца ці дзяржаўнай, ці ваеннай тайнай.
– Думаю, гэта звязана менавіта з самітам НАТА: яны збіраюцца завяршыць працэс да пачатку апошняга. Мне падаецца, Пуцін па-ранейшаму ўпэўнены, што Захад насамрэч слабы, там пануе страх, а значыць, трэба націснуць на патрэбныя балявыя кропкі – і ўсё атрымаецца. Таму і выцягнуў Лукашэнку, каб зрабіць сваю заяву і прыцягнуць увагу да таго нюанса, што ядзерную зброю яны збіраюцца размяшчаць менавіта да саміта.
Я думаю, галоўнае пытанне – саміт. Акрамя таго, Пуцін сам агучыў (цяжка сказаць, наўмысна гэта зроблена ці не) даты размяшчэння ядзернай зброі, а роля Лукашэнкі зводзілася да статыста. Магчыма, хацеў паказаць, што ўсе пытанні ядзернай зброі вырашае ён, а партнёр толькі выканаўца. І зноў жа, усе гэтыя целарухі робяцца з мэтай паўплываць на Захад. Расія ўсё яшчэ спадзяецца даціснуць еўрапейцаў з амерыканцамі, бо яны непрынцыповыя, слабыя, у іх няма жадання ваяваць, мы лепшыя за іх.
Ядзерная гісторыя развіваецца ў кантэксце выбуху на Кахоўскай ГЭС. Гэты дыскурс у заходніх грамадствах, асабліва тых, хто і дагэтуль крытычна ставіўся да паставак зброі Украіне, абвастраецца. Трэба разумець, што ў Заходняй Еўропе вага экалагічных пытанняў зусім іншая, сацыялагічныя апытанні, якія праводзяцца ў той жа Германіі, Францыі, Нідэрландах, Скандынавіі, паказваюць, што праблемы экалогіі, пытанні будучыні дамініруюць. Паўплываць на Захад праз экалагічную катастрофу (паглядзіце, да чаго вы дакаціліся, а тут на падыходзе яшчэ і ядзерная зброя), – гэта з пункту гледжання Пуціна адна з магчымасцей маніпуляцыі. Ён лічыць, што знайшоў балючую і непрыемную кропку (дарэчы, яна непрыемная і для яго, бо ўсе гульні з ядзернай зброяй могуць мець непрадказальны вынік) і цісне. А Лукашэнка проста падыгрывае.
Трэба разумець дзве рэчы.
Аналіз паказвае, што размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі не мяняе баланс сіл – сітуацыя мяняецца толькі для Беларусі.
Для Расіі нічога, бо ракеты ёсць яшчэ ў Калінінградскай вобласці.
Для Захаду таксама нічога не мяняецца; калі б Расія пажадала нанесці ядерны ўдар па краінах Балтыі або па Польшчы, для гэтага няма патрэбы завозіць ядзерную зброю ў Беларусь.
Баланс ядзерных сілаў у рэгіёне ранейшы. А што да людзей, якія, не задумваючыся, спажываюць гучныя загалоўкі, то для іх гэта вельмі непрыемныя навіна: яшчэ адзін аўтарытарны бескантрольны рэжым на межах Еўрасаюза абзавёўся ядзернай зброяй.
А вось для Беларусі сітуацыя прынцыпова мяняецца: цяпер у выпадку ядзернага сутыкнення паміж НАТА і Расіяй Беларусь аўтаматычна трапляе ў прыцэл. Калі ядзерны ўдар будзе нанесены з тэрыторыі Беларусі, то і ўдар у адказ будзе нанесены па ёй.
Гаворка пра тое, што ядзерная зброя паляпшае сітуацыю ў Беларусі (гэта лукашэнкаўскі наратыў) не адпавядае рэчаіснасці: ядзерная зброя паляпшае сітуацыю Лукашэнкі, а для краіны і народа, наадварот, пагаршае. Пагроза стаць ахвярай робіцца толькі большай.
– Што піша заходняя прэса пра шансы “ядзернага фінта” паўплываць на Захад?
– Людзей, якія прымаюць рашэнні, цяжка напужаць: канцлер Шольц, прэзідэнт Макрон, прэзідэнт Дуда і ўсе астатнія – атрымліваюць глубокі аналіз, абстаноўку яны ведаюць. Таму іхняе рашэнне наконт Украіны ад паводзінаў Пуціна і Лукашэнкі не залежыць. Можам ўпэўніцца ў гэтым на прыкладзе Макрона. Так, ён супраціўляўся размяшчэнню ядзернай зброі ў Беларусі – цэлы шэраг крокаў быў зроблены. Відавочна, прадухіліць гэтае рашэнне не ўдалося. Францыя што робіць? Кажа: шкада, але давядзецца існаваць у гэтай рэчаіснасці. Усе расійскія спадзевы марныя ў тым сэнсе, што рашэнні прымаюцца іншым чынам. Таму ўсе спадзевы Пуціна “даціснуць” – марныя.
Да таго ж не трэба скідваць з рахункаў і расійскую аўдыторыю: у цяперашніх умовах Пуцін мусіць нешта прадаваць сваім грамадзянам. І зараз, падчас украінскага наступу, мы сталі сведкамі новай прапагандысцкай стратэгіі Крамля: яны імкнуцца забіць эфір сваёй інфармацыяй, не зважаючы на існуючыя факты.
Тут якраз мы назіраем дзве абсалютна розныя стратэгіі: з аднаго боку – украінская, з другога – расійская. Наступ пачаўся, хаця для Украіны не вельмі ўдала, асабліва на Запарожскім накірунку: пад Арэхавам яны страцілі людзей, страцілі нямецкія танкі, а Расія змагла ўдала прадаць карцінкі знішчанай тэхнікі.
Можа, контрнаступ ідзе і не так, як хацела б Украіна, але ўсё ж сітуацыю ў значнай ступені ўдалося выправіць, – яны прасоўваюцца наперад. А расійская прапаганда, не зважаючы на поспех украінскай арміі, працягвае забіваць эфір пабеданоснымі рэляцыямі.
Дарэчы, лукашэнкаўскі бок падтрымлівае расійскую прапаганду, цалкам падтрымлівае.
А ўкраінскі ад пачатку вырашыў асабліва не трубіць пра свае поспехі. І Украіна сутыкнулася з праблемамі: пакуль яна маўчала, Расія прасоўвала свае прапагандысцкія наратывы, таму зараз Кіеў мусіць даваць і сваю інфармацыю.
Так, Украіна мае поспехі, але ж яны не лёсавызначальныя. А Расіі важна перахапіць інфармацыйную ініцыятыву.
У гэтым сэнсе Лукашэнка з ядзернай зброяй – не самы дрэнны варыянт перахапіць інфармацыйную павестку дня.
Хаця ў гісторыі з ядзернай зброяй куды больш фейкаў і прапаганды, чым рэальных пагрозаў.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…