Фрыдман: Крэмль размяшчае ядзерную зброю ў Беларусі, а захад можа завезці яе ў Балтыю і Польшчу

Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўлены на тэрыторыю Беларусі. А цягам лета і да канца года працэс размяшчэння расійскай ядзернай зброі тут будзе завершаны.

А малавядомы чыноўнік расійскага МЗС Аляксей Палішчук назваў тэрміны ядзернай прысутнасці і ўмовы магчымага вываду ТЯЗ з Беларусі:

«Асноўнымі ўмовамі гіпатэтычнага вяртання ТЯЗ ў Расію маглі б стаць адмова ЗША і НАТА ад курсу на падрыў бяспекі і суверэнітэту Расіі і Беларусі… Зразумела, такому нашаму кроку павінен папярэднічаць поўная выснова ўсёй амерыканскай ядзернай зброі на тэрыторыю ЗША з ліквідацыяй адпаведнай інфраструктуры ў Еўропе».

Можна падумаць, што ў Расіі фарміруюцца бясконцыя калоны з ядзернай зброяй, якія да новага года будуць завозіць яе ў Беларусь. Навошта так расцягваць у часе працуэс размяшчэння ТЯЗ?

Пагутарылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

– Уся гэтая аперацыя, я б яе назваў «спецыяльнай ядзернай аперацыяй», мае ў асноўным паргандысцкі чыннік. Працэс настолькі расцягнуты ў часе, каб пастаянна звяртаць увагу на гэтую тэму, падаграваць цікавасць і спрабаваць тым самым уплываць на рашэнні, якія прымаюцца на Захадзе, у НАТА, і на меркаванне заходняй грамадскасці. Каб дабіцца сваіх мэтаў, трэба пастаянна падаграваць інтарэс да ядзернай тэмы. Пуцін з Лукашэнкам лічаць, што яны знайшлі балявую кропку – і ціснуць, ціснуць, ціснуць; можна ціснуць мацней, калі гэта робіць Пуцін, і трошкі менш – калі гэта робіць Лукашэнка або розныя расійскія чыноўнікі. І так будзе працягвацца вельмі-вельмі доўга: зараз наступіла інтэнсіўная фаза, яна звязаная з самітам НАТА ў Вільні, таму ўвесь час – да сярэдзіны ліпеня – яны будуць звяртацца да гэтай тэмы ў розных кантэкстах.

Расія зрабіла гэта ў двух рэгістрах. Прагучала заява прадстаўніка МЗС РФ наконт умоваў завозу і ўмоваў вывазу ядзернай зброі: маўляў, ядзерная зброя ўводзіцца ў Беларусь бестэрмінова. А з другога боку, прагучала заява (у каторы ўжо раз!) кіраўніка СВР Нарышкіна пра тое, што Україна рыхтуе брудную ядзерную зброю. Для Масквы і Мінска ядзерная тэма – тэма прапагандысцкай вайны.

– Умовы вываду ядзернай зброі з Беларусі, якія назвала Масква, ці выканальныя?

– Яны такія ж непрымальныя, як і ўмовы, якія Пуцін агучваў перад пачаткам вайны ва Украіне. Крэмль імкнецца вярнуць усё, што страціў пасля паразы у халоднай вайне: і зоны ўплыву, і ядзерную зброю ў краінах-сатэлітах – адыграць назад, каб Захад адмовіўся ад усяго, чаго дамогся пасля Другой сусветнай вайны, прынамсі, пасля распаду Савецкага Саюза. Наратывы пра тое, што заходняя ядзерная зброя павінна быць выведзена з Еўропы, выглядае абсалютна смешна і невыканальна: ні амерыканцы на гэта ніколі не пойдуць, не пойдуць тым больш іх партнёры, для якіх знаходжанне амерыканскай ядзернай зброі на іх тэрыторыі з’яўляецца дадатковай гарантыяй бяспекі. Чаму яны павінны ад гэтага адмаўляцца? І што ўзамен можа пранаваць Расія? Толькі вывесці ядзерную зброю з Беларусі? Увод ядзернай зброі ў Беларусь не змяніў баланс сілаў для Захаду – для яго гэта не такое ўжо і невырашальнае пытанне. Гэта нават не тое пытанне, праз якое яны маглі б сесці за стол перамоваў. Калі б зайшла размова пра наступны размен: дзеля дээскалацыі сітуацыі амерыканцы выведуць ядзерную зброю з краін Балтыі і Польшчы (якой там пакуль няма), а Расія выведзе яе з Беларусі – тады б мела сэнс размаўляць. Дый тое не асабліва хаця б таму, што адносіны Польшчы, краінаў Балтыі з ЗША непараўнальныя с залежным статусам Беларусі ад Расіі. Адносіны расійскіх чыноўнікаў да Беларусі паказваюць, што рамкі беларускай незалежнасці вельмі звужаныя. Таму гэта прапагандысцкі, нахабны крок, тыповы для расійскай дыпламатыі – выходзіць з абсалютна непрымальнымі прапановамі, якія фактычна зневажаюць візаві.

Гэта несур’ёзна, абмяркоўваць няма чаго. Наадварот, на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі трэба чакаць з’яўлення амерыканскай ядзернай зброі ў краінах Балтыі і ў Польшчы.

Калі ж паглядзець на сітуацыю трохі з іншага ракурса, то Крэмль пасылае сігнал, што Беларусь з яго пункту гледжання цалкам знаходзіцца пад яго кантролем і пад яго панаваннем.

Я б яшчэ звярнуў увагу на расійскага чыноўніка Аляксея Палішчука, які сфармуляваў умовы завозу і вываду ядзернай броі. Такія заявы ён робіць не першы раз, пры гэтым нават не з’яўляецца намеснікам Лаўрова – гэта клерк сярэдняга звяна, што адказвае за накірунак краін СНД, а гэта зусім не з’яўляецца прыярытэтным у расійскім МЗС. І гэты шэраговы клерк расказвае Беларусі і ўсяму свету пра ядзерную зброю. Гэта надзвычай нізкі ўзровень, на якім робяцца лёсавызначальныя заявы для Беларусі.

– Прапагандысцкі характар спецаперацыі выключае рэальнае выкарыстанне ядзернай зброі?

– У сённяшніх умовах нічога нельга выключаць. Тут мы можам разважаць толькі пра тое, якая верагоднасць прымянення ядзернай зброі. На дадзены момант – верагоднасць невялікая, але раз уРасіі ўжо загаварылі пра магчымае выкарыстанне ядзернай зброі, то такая верагоднасць прысутнічае. У сённяшняй сітуацыі – у сітуацыі вайны, яе эскалацыі – гэтага выключаць нельга, як нельга выключаць і рознага кшталту правакацыі.

Нельга абсалютна выключаць прымянення ядзернай зброі, але пакуль не выглядае, што справа дойдзе да такога развіцця падзей. Але хто ведае?

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023