TOP

«Сядзельцам за такое “кіно” могуць накінуць яшчэ не адзін год. А ён нават прабачэння не папрасіў”

Страсці вакол дакументальнага фільма “Сучасныя хронікі” беларускага дакументаліста Мікалая Мамінава сціхлі. Але праблема не вырашаная.

Фільм правісеў на ютуб-канале літоўскага партала DELFI некалькі гадзін, пасля чаго рэдакцыя, зважаючы на вострую рэакцыю беларускай грамадскасці, прыбрала яго. Але беларускія сілавікі заявілі, што ўсё паспелі скачаць і гатовыя прыйсці “ў госці” да кожнага, хто засвяціўся ў кадры.

Фільм пра пратэсты 2020 года ў Беларусі; аўтары замазалі некаторыя твары людзей, якія трапілі ў кадр, але большасць засталіся незаблюранымі. І зараз тым, каго змогуць устанавіць сілавікі, пагражае крымінальная адказнасць.

Пагаварылі з нядаўнім палітвязнем Алегам Кулешам і каардынатарам экспертнай сеткі «Наше мнение» Вадзімам Мажэйкам.

Алег Кулеша: “Мяне проста калоціць ад злосці”

Алег Кулеша — жыхар Пружанаў, фігурант берасцейскай «справы карагодаў», узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Быў затрыманы 10 чэрвеня 2021 года па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Асуджаны на 1 год і 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, якія цалкам адседзеў і вышаў на волю ў верасні 2022 года.

Зараз знаходзіцца ў Польшчы, займаецца (разам з многімі) стварэннем Беларускай асацыяцыі палітвязняў.

Алег Кулеша паглядзеў фільм, як той толькі з’явіўся ў доступе. Палітвязень не стаў гаварыць ад імя ствараемай асацыяцыі, але выказаў рэзкую асабістую думку:

– За тое морду трэба біць! Чалавек сам апынуўся у бяспецы, дык яму цяпер напляваць на ўсіх астатніх? За такое “кіно” людзям, якія цяпер сядзяць у лагерах, могуць накінуць яшчэ тэрмін, могуць прышыць яшчэ некалькі крымінальных артыкулаў, якія ў 2-3 разы большыя за цяперашні. Беалрусам на волі (умоўнай волі) прасцей: яны могуць хоць бы з’ехаць. А людзі, якія ўжо асуджаныя, сядзяць па лагерах, у калоніях, турмах – самая неабароненая цяпер катэгорыя, бо яны не могуць збегчы.

І хоць рэдакцыя амаль адразу прыбрала гэты фільм з ютуба, ён гуляе па інтэрнэту. І раней ці пазней трапіць у рукі карнікаў.

– Ці можна мінімізаваць наступствы?

– На пытанне адкажу пытаннем: ці маглі немцы ў даваенны перыяд мінімізаваць (паўплываць) на гебельсаўскую прапаганду ў Германіі? Ці маглі немцы нешта зрабіць з дзейнасцю Штазі ў той жа Германіі? Практычна нічога не маглі зрабіць. Так і тут: інтэрнэт памятае ўсё, калі ўжо нешта з’явілася на яго прасторах, то ўжо не знікне.

Магчыма, клін клінам выбіваюць і гэтае “кіно” варта выкласці ў адкрыты доступ, каб людзі хаця б ведалі, да чаго ім рыхтавацца. Але справы дрэнь: найперш пацерпяць у вязніцах. У лагерах знаходзяцца самыя безабаронныя людзі (сам сядзеў), з імі прасцей за ўсё “працаваць”: асобы ўстаноўлены, твары вядомыя, пальчыкі знятыя – прапусціў праз базу, і яшчэ адно раскрытае “злачынства”.

Далей за гэта глядзець не хачу: мяне проста калоціць ад злосці. Што ўвогуле думаў чалавек, калі выпускаў у свет недароблены фільм? Людзям могуць прышыць яшчэ некалькі крымінальных артыкулаў, а ён нават прабачэння не папрасіў.

Вадим Можейко: Не знаю, как бы мне спалось на месте Маминова

– Фильм получил столь широкий общественный резонанс по двум причинам.

Во-первых, он поднял важные проблемы журналисткой этики: можно ли показывать такие кадры, использовать их в открытом доступе и совершенно не обращать внимания на реальные последствия –преследование людей, которых показали в кадре. Не знаю, как бы мне спалось на месте Маминова, если ГУБОПиК реально кого-то опознает и посадит. Это очень важный вопрос и для профессиональной дискуссии.

Удивляет позиция автора, который ведет себя, как ни в чем не бывало, по крайней мере, судя по тем высказываниям, которые я видел и читал; он заявляет, что раз много обсуждают, значит, хороший фильм, а любой пиар – это хорошо. Опять же, это позиция, очень оторванная от беларусской реальности. Так можно говорить до тех пор, пока речь идет о личных оценках, но в нашем случае мы говорим про реальных людей, которые могут оказаться в тюрьме.

Позиция автора во многом вызвала направленную негативную дискуссию, потому что в интернете полным-полно всяких видео, и не только в интернете – у ГУБОПиКа тем более разных кадров и файлов полно. Очевидно, у силовиков лежат гигабайты, если не терабайты видео, которые постепенно обрабатывают с помощью постыдных разработок провластных айтишников (система распознавания лиц работает) и благодаря чему до сих пор задерживают людей за события 2020 года. Любой человек, который выходил на протесты без маски и до сих пор находится в Беларуси, понимает, что он в зоне риска. Причем вне зависимости от того, присутствует он в указанном «кино» или нет. Тем более, как показывает история, бог весть через сколько времени какие угодно фильмы могут всплыть где угодно.

В данном случае минимальные претензии к DELFI, которая в конченом итоге все удалила. Хотя понятно: если что-то появилось в интернете, это уже поздно. При том, что я знаю русскую редакцию DELFI: это люди, которые хорошо понимают беларусскую ситуацию, — но даже они, культурно выражаясь, могут прошляпить и не сообразить – насколько важно в журналистской профессии обращать внимание на такие риски.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.