TOP

Автор: Андрэй Хадановіч

Даўным-даўно, калі дрэвы на менскай вуліцы Карла Маркса былі вялікія і яшчэ не спілаваныя, а з самога філфака на той вуліцы яшчэ не звальнялі прафесараў і выкладчыкаў, і нават студэнтаў не звальнялі за палітыку, але ўсё да гэтага ўжо ішло, бо мы пераехалі ў будынак былой партыйнай школы, а такія ўстановы, як вядома, былымі не бываюць… Дык вось, на новым тады філфаку з’явілася новая файная традыцыя, што трымае мяне ў сваіх пяшчотных абдымках да сёння. Традыцыя адзначаць Каляды – каляднай паэзіяй.

“Зорка Венера ўзышла над зямлёю, / Светлыя згадкі з сабой прывяла…” Цяжка ўявіць, каб кагосьці з нас (нават тых, каго вызвалялі ў школе ад вывучэння мовы, бо ад літаратуры ж нікога не вызвалялі) абмінуў у жыцці гэты Багдановічаў верш. Ён называецца “Раманс”, але большасць беларусаў запомніла яго як “Зорка Венера”.

«Прыязджай да нас, паўдзельнічаеш у дыскусіі пра Беларусь і мігрантаў, будзе таксама былы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі», – напісаў мне даўні прыяцель, запрашаючы ў Сувалкі. Выраз «былы прэзідэнт» зрабіў на мяне, як на ўсякага беларуса, магічнае ўражанне – і я адразу ж пагадзіўся.

Чаму Ноч расстраляных паэтаў, а не расстраляных крытыкаў, якіх у тую ноч было знішчана не меней? – запытала ў сеціве вядомая літаратуразнаўца і літаратурны крытык. А журналісты Еўрарадыё падчас нашай зумаўскай размовы пра ноч 29 кастрычніка перакінулі гэтае пытанне мне. Я на пару секундаў задумаўся. Сапраўды, чаму менавіта “паэтаў”?

6 чэрвеня споўнілася 180 гадоў пісьменніцы, якую мы па-беларуску называем Эліза Ажэшка, палякі – Eliza Orzerzkowa, а Францішак Багушэвіч у сваім вершы ў яе гонар назваў «Яснавяльможнай пані Арэшчыхай». Славутай літаратарцы, якая не толькі праславіла герояў паўстання 1863 года, але заадно расказала нам з вамі пра «неверагодных» сучасных нас.

Роўна 200 год таму, 9 красавіка, у Парыжы нарадзіўся вялікі паэт Шарль Бадлер (1821-1867). Можна доўга пералічваць, што ён зрабіў для паэзіі, якія культурныя з’явы спарадзіў і каго з творцаў на рознае натхніў. Скажу толькі, што 160 год таму Бадлер напісаў геніяльны верш пра ўсіх нас.

Апошнія паўгода шмат думаў, што адчуваюць беларусы, якія воляй лёсу апынуліся за мяжой. Тыя, якія моцна перажываюць за ўсё, што ў нас адбываецца, але з геаграфічных прычынаў не могуць непасрэдна на гэта вось усё ўплываць. У студзені давялося пабыць у скуры такога «замежніка». Што праўда, нядоўга, але і за тры тыдні зразумець сёе-тое можна.