Нельга дазваляць страху перад ракам кіраваць нашым жыццём
Споўнілася два гады, як адышоў у Вечнасць галоўны рэдактар «Новага Часу» Аляксей Кароль. Напярэдадні яго дачка Ірына Віданава паразмаўляла з доктарам Элэйн Лім з Сінгапурскага нацыянальнага анкалагічнага цэнтра. Яна лячыла Аляксея ў чэрвені—верасні 2015 года і зрабіла ўсё, каб яго апошнія дні прайшлі годна.