Мой горад
Кожны дзень ірвуцца тысячы нябачных нітак, якія звязваюць чалавека і горад, мінулае і будучыню
«САПРАЎДНЫ» ВЯСКОВЕЦ: другая частка назіранняў
Тэма вяскоўцаў для беларускіх пісьменнікаў як была сярод галоўных у класічнай літаратуры, так застаецца і ў фокусе ўвагі цяперашніх творцаў. Прапануем нізку назіранняў Уладзіміра Сцяпана: тут і тонкая іронія, і нечаканы погляд, і гумар, і боль, і павага, і захапленне… Складаны, зусім не просты – не анёл і не мішэнь для кпінаў, наш сучаснік, які жыве на роднай зямлі…
«САПРАЎДНЫ» ВЯСКОВЕЦ: першая частка назіранняў
Тэма вяскоўцаў для беларускіх пісьменнікаў як была сярод галоўных у класічнай літаратуры, так застаецца і ў фокусе ўвагі цяперашніх творцаў. Прапануем нізку назіранняў Уладзіміра Сцяпана: тут і тонкая іронія, і нечаканы погляд, і гумар, і боль, і павага, і захапленне… Складаны, зусім не просты – не анёл і не мішэнь для кпінаў, наш сучаснік, які жыве на роднай зямлі…
Мой мілы таварыш, мой Лё…
Ён так доўга не браў тэлефон, што я падумаў пра прыкрую памылку, пра тое, што запісаў нумар не вельмі ўважліва… Потым гудкі перапыніліся і я пачуў гучнае і насцярожанае «алё, слухаю». Тут усё адразу стала на месца. Дзіўна, не мной заўважана — голас амаль не мае ўзросту і амаль не старэе.
Яго малодшы брат
Мы сустрэліся пасля працоўнага дня, побач з былой «Журавінкай», на беразе Свіслачы і стукнуліся кулакамі — павіталіся. Позірк майго даўняга знаёмага быў не вельмі вясёлы. Ён здзёр белую маску, схаваў у кішэнь, і паспрабаваў усміхнуцца, але і тут атрымалася не вельмі.
Радаўніца. Як у кроплі вады…
Могілкі — тое месца, дзе можна спасцігнуць і адчуць як слодыч жыцця, так і яго сум, зразумець што такое род, хто свае і чужыя… А помнікі, ці крыжы — знакі розных падзей, якія адбываліся на гэтай зямлі.
Жылі-былі людзі…
Мы ляжым з бацькам на падлозе, а пад намі ўвесь свет, усе шэсць кантынентаў, блакітныя акіяны, і рознакаляровыя краіны. Я сачу за бацькавай рукой, якая павольна рухаецца па склізкай паверхні палітычнай мапы і чую яго глухаваты пракураны голас. Мне сем гадоў. Бацька рассказвае пра краіны, называе іхнія сталіцы, ледзь чутна смяецца…
Небітае пакаленне
Дзіўнае пакаленне вырасла. Выхаванае, адукаванае, разумнае… Я не толькі пра тваю «дзеўку» (так ён заве маю дачку, з якой перапісваецца ў фэйсбуку), — я пра беларускую моладзь... Прыгожыя яны, як маладыя багі. Смелыя…
Уладзімір Сцяпан. Ваўка (гісторыя з майго студэнцкага жыцця)
Пасля шклянкі партвейна сын гаспадыні добра закасеў, а мне было адно весела. Мне сямнадцаты, а яму добра за сорак. Сухая пляскатая прыміна церушылася ў пальцах, тытунь сыпаўся. Сына гаспадыні звалі Стась.
Кароткая размова
Насцярожваюся, хвалююсяі… Перанабіраю свайго вясковага таварыша з якім летам п’ём каву на ганку, гаворым пра ўсё на свеце, як дзеці, і ходзім на возера.