TOP

Фельетон

У Мінску мужчына на нейкі час пакінуў каля пад’езда дзіцячую каляску коштам 700 рублёў. А потым хапіўся, што каляска прапала. Высветлілася, што яе ўкрала суседка-пенсіянерка. Свой ганебны ўчынак яна растлумачыла так: «У мяне ж якраз унук нарадзіўся…» Няма са злодзеямі зладу, Іх развялося дужа шмат… Пакінуў дзядзька без нагляду Каляску, што для немаўлят.

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў расказаў, чаму ён адмяніў праверкі супрацоўнікаў на паліграфе: сістэма недасканалая, чалавек хвалюецца… На думку міністра, характарыстыка начальства і калектыву важней, чым заключэнне «паліграфіста». Недалёка час, калі Прыняло начальства меры, Каб сумленнымі былі Нашы міліцыянеры,

На нарадзе ў адной са школ г. Баранавічы прадстаўнік мясцовай улады прапанаваў настаўнікам «скінуцца» на рамонт гарадскіх дарог па 10 рублёў. Адна з настаўніц выказалася так: «Абрыдла ўжо «скідвацца» то на Чырвоны Крыж, то на латарэі…» Нам вядома: педагогі, Як улада дасць наказ, Так бы мовіць, рукі ў ногі І бягуць «акучваць» нас.

Прэзідэнт сказаў, што трэба падтрымліваць жанчын, якія вылучаюць свае кандыдатуры ў парламент, бо «мужыкі не дурэюць там, не скачуць, не бегаюць — сорамна перад жанчынамі». Калі заўтра дзень жаночы, Дык жанчына-дэпутат Працаваць не надта хоча — Дома спраў задужа шмат.

Паводле слоў прэзідэнта, краіна траціць на закуп лекаў за мяжой да 500 мільёнаў долараў. Гэта недапушчальна шмат, лічыць А. Лукашэнка. Між іншым у пераліку на аднаго чалавека гэта ўсяго 55 долараў. У нас багаты на хваробы Той, хто пакуль яшчэ жывы: У аднаго баляць вантробы, Другі не спіць з-за галавы,

Наведваючы прыватнае прадпрыемства «ЛідаТэхмаш», Аляксандр Лукашэнка расказаў, які небывалы ўраджай вырошчвае на сваім участку. Да прыкладу, сёлета ён упершыню вырошчваў пшаніцу. «Пяць гектараў я ўзяў і пасеяў, 92 цэнтнеры — я нават не думаў, што столькі будзе». Быў Бацька простым дэпутатам, А потым выбіўся ў «вярхі». Але вядома й дашкалятам, Што ён, як кажуць, ад сахі.

У эканамічны суд Брэсцкай вобласці звярнулася прыватнае прадпрыемства «Медыя-Ганцавічы», бо Ганцавіцкі райсавет адмовіўся акрэдытаваць супрацоўнікаў недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Ганцавіцкі час». Сваё рашэнне чыноўнікі абгрунтавалі тым, што ў раёне ўжо ёсць адзін сродак масавай інфармацыі, які заснаваў мясцовы райвыканкам, — газета «Савецкае Палессе». Калі б дзяржаўныя газетыЧыталі мы і больш — ні-ні,Лічылі б: лад дзяржаўны гэты —Цудоўны ўзор для ўсёй планеты,

Актывістка Анастасія Гусева разам з Дзмітрыем Паліенкам сфатаграфаваліся з чыстым лістом паперы на фоне будынка Заводскага РУУС г. Мінска. Гусеву затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Неўзабаве суд спыніў справу. Калі ж актывістка паспрабавала абскардзіць дзеянні міліцыі ў пракуратуры, дык адтуль атрымала адказ, што яна парушыла правілы пікетавання. Мне ўжо й пісаць даўно абрыдла (Бо я пісаў разоў пад сто), Што ў нас міліцыя, як быдла, Людзей хапае нізашто.

Супраць індывідуальнага прадпрымальніка са Смаргонскага раёна ўзбуджана крымінальная справа за махлярства. Ён разводзіў і прадаваў пародзістых сабак. Аднак калі шчанюкі вырасталі, дык з «каўказскіх аўчарак» атрымліваліся… звычайныя дварнякі. Каб жыць на свеце без дакук, Каб чарку мець і скварку, Рашыў надоечы дзяцюк Завесці гаспадарку:

Важатыя лагера «Зара» пад Чавусамі вырашылі адзначыць заканчэнне змены, аднак узнікла спрэчка: каму выпіваць, а каму глядзець за дзецьмі? Спрэчка перарасла ў мардабой педагогаў (яны — студэнты ВНУ). Лета — лепшая пара Для дзяцей: штодзённа — свята. Лагер. Песні ля кастра. Гульні розныя. Важаты Для дзяцей — нібыта бог,