TOP

Фельетон

Мясцовая ўлада ліквідавала аўтастанцыю ў аграгарадку Доўск. Зняверыўшыся ў тутэйшым начальстве, жыхары напісалі зварот да прэзідэнта ЗША Трампа: просяць устанавіць на закрытай аўтастанцыі біятуалет, сметніцы, лаўкі, печ-«буржуйку»… Як станцыя ў мястэчку знікла, Спазналі людзі шмат пакут: Аўтобус не спыняўся звыкла, Далей працягваў свой маршрут.

Напярэдадні жаночага дня Мінскі заапарк арганізаваў у сацыяльных сетках конкурс «Прыгажосць — страшная сіла». Удзельнікам прапаноўвалася даслаць здымак жонкі, сяброўкі, сваяка, знаёмага і г.д., напісаўшы, на якога выхаванца заапарка яны падобныя і чаму. Узнагарода для пераможцы — два білеты ў заапарк. Ну так абрыдзела рэклама, Якая нам мазгі дзяўбе! І заапарк рашыў таксама У Сетцы крыкнуць пра сябе.

Нядаўна апублікавана цікавая статыстыка: летась за першае паўгоддзе беларускія суды асудзілі 20236 чалавек, а апраўдалі 43. Гэта 0,21 працэнта… Нашыя суды — нібы канвеер. Судзяць за разбой і за крадзеж. Толькі раптам холадам павее, Калі ты статыстыку капнеш.

Савет міністраў выдаў пастанову з расцэнкамі на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Калі, скажам, плануецца акцыя з удзелам да дзесяці чалавек, трэба выкласці за паслугі міліцыі 76 рублёў 50 капеек. Калі ж удзельнікаў болей за тысячу, давядзецца заплаціць 6375 рублёў. А яшчэ ж арганізатары мусяць заключыць дамовы і з медыкамі, і з камунальнікамі… Апанас, мацак-мужчына, І Пятро, яго сусед, З вельмі важнае прычыны Стаць надумалі ў пікет.

Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў на сваім сайце з гонарам паведаміў, што ў якасці гуманітарнай дапамогі паслаў у Сірыю кантэйнер з гімнастычнымі абручамі. «Мы… спадзяёмся прыняць удзел у падобных праектах і ў будучым», — сказана на сайце. Галоднаму брыльянт не трэба — Яго не сунеш за шчаку. А лепш, калі кавалак хлеба Ты пакладзеш яму ў руку.

Мужчына з Драгічына 10 год плаціў аліменты на трох дзяцей. Калі перастаў, па заяве былой жонкі была ўзбуджана крымінальная справа. Экспертыза ДНК паказала, што дзяцюк не з’яўляецца біялагічным бацькам. …Паводле статыстыкі, кожны шосты бацька, не ведаючы пра гэта, гадуе «нагуляных» жонкай дзяцей. Сям’я не горшаю былаІ знешне выглядала міла.Муж працаваў накшталт вала,А жонка ледзь не лынды біла:

У Слуцкім раёне гарэла хата. 15-гадовы школьнік спрабаваў дастаць з полымя гаспадара, а пяцёра дарослых людзей давалі яму парады, здымалі ўсё на мабільныя тэлефоны… Былі на працы жыхары, Калі гарэла хата, І сцены, лезучы знутры, Агонь лізаў заўзята.

Напярэдадні Новага года пісьмы Дзеду Марозу ў Белавежскую пушчу пісалі не толькі дзеці. На гэты раз, напрыклад, просьбу даслала 92-гадовая бабуля, якая прасіла нарыхтаваць ёй дроў… Хто пакуль што не падрос, У каго — бразготкі, Верыць той, што Дзед Мароз Ёсць на свеце ўсё-ткі,

Каб выдаць пяцітомнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч «Галасы ўтопіі» на беларускай мове, была сабрана рэкордная сума — 110 тысяч долараў. Аднак бібліятэкі Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей адмовіліся браць (бясплатна!) гэтыя кнігі, бо, маўляў, яны не патрэбны. Зачэзлі ў нас бібліятэкі, Бо з чытачамі справы дрэнь: Па тры-чатыры чалавекі У іх заглядваюць штодзень.

Жыхарка Мінска напісала скаргу на апазіцыйнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганну Канапацкую: скаржніца патрабуе «абавязаць дэпутата Канапацкую размясціць на сцяне рабочага кабінета партрэт прэзідэнта». Жанчына — варты дэпутат. Свая ў яе, як кажуць, ніша: Сустрэч з народам мае шмат, А да таго ж, законы піша.