TOP

Фельетон

Згодна з даследаваннем Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, на працягу года беларусы адпрацоўваюць столькі ж гадзін, як і палякі, а насельнікі Расіі — значна менш. Бадай, любому чалавеку Вядома і з газет, і з кніг, Што людзі рускія спрадвеку Працуюць менш і горш за ўсіх.

У г. Высокае Камянецкага раёна 29-гадовы мужчына, назваўшыся супрацоўнікам органаў унутраных спраў, затрымаў незнаёмую дзяўчыну, прапанаваў прайсці ў «службовую кватэру», дзе прымусіў яе заняцца сексам і забраў 80 рублёў — як плату за тое, што ён не ўзбудзіць крымінальную справу. — Стаяць! Міліцыя! — загад Пачула раптам маладзіца. І строгі голас, і пагляд Яе прымусілі спыніцца.

У Мінску 16-гадовы падлетак заляпіў аплявуху скульптуры гарадавога. Міма ехаў міліцэйскі экіпаж. Службоўцы злавілі хлопца, склалі пратакол і прымусілі папрасіць прабачэння ў… скульптуры. Нам вока радуе скульптура: Стаіць, як слуп, гарадавы. Прычым скульптура — не халтура, Здалёк службовец, як жывы,

Калі хакеісты мінскага «Дынама» прайгралі ў КХЛ адзінаццаты раз запар, увесь састаў каманды звазілі на трактарны завод. Адзін з рабочых сказаў хакеістам: «Клюшкай махаць нашмат лягчэй, чым працаваць тут…» З хакеем нават і не драма — Ужо трагедыя, бадай, Бо сёння мінскае «Дынама» Краіну ганьбіць, скажам прама, — Хоць ты каманду распускай.

Прадстаўніца БРСМ на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала падчас будучага перапісу насельніцтва дарыць кожнай сям’і дзяржаўны сцяг. «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе», — адказаў прэзідэнт. Калі наш Бацька Лукашэнка Прыйшоў да юных, маладых, Адна БРСМа «членка» Ідэю выказала ўслых:

Уладзімір Пуцін: «Мы, як пакутнікі, трапім у рай, а яны проста здохнуць, бо нават раскаяцца не паспеюць». Міхаіл Бабіч, пасол Расіі ў Беларусі: «Любы напад на Беларусь Масква будзе лічыць нападам на Расію…» Нас Расія ў хаўрус Да сябе запрасіла. — Зажывеш, Беларусь! — Абяцае Расія. —

Мінскага святара Аляксандра Шрамко на год пазбавілі сану за тое, што ён крытычна выказаўся пра патрыярха Кірыла, які з-за гэтага вельмі абурыўся. У фэйсбуку святар напісаў, што падчас наведвання Мінска ў патрыярха была надзіва шматлікая ахова і што ён не звярнуў увагі на прыхаджан, якія яго віталі. Для цэркваў гарадоў і сёл Няма жахлівейшай навіны: Усе гавораць пра раскол, Які пачаўся з Украіны.

Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні дамашняму гвалту. «Харошы рэмень нават карысны для дзіцяці», — сказаў ён. Тых, хто сядзіць за школьнай партай, І тых, хто ходзіць пад сталом, Выхоўваць, так бы мовіць, варта І пернікам, і бізуном.

Кіраўніцтва Лоеўскага раёна ў Дзень настаўніка адправіла педагогаў на… жывёлагадоўчыя фермы, аб’явіла суботнік. Замест кветак настаўнікі атрымалі венікі і сахары. Заўтра свята ў педагогаў! Зналі ўсе, што ў дзень такі Віншаванняў шчырых многа Ім прышлюць выпускнікі,

У кватэры і службовым кабінеце начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната праваахоўнікі знайшлі цэлы арсенал: кулямёт, карабіны, 5 аўтаматаў, 10 пісталетаў, 10 вінтовак, 28 гранат, 10 тыс. патронаў і г.д. У нашым сціплым захалусці Узнік нябачаны скандал: «Цукровы кіраўнік» чамусьці Захоўваў цэлы арсенал.