Як маеш ты кавалак хлеба, цывілізацыя не трэба
ААН апублікавала рэйтынг самых цывілізаваных краін. Беларусь аказалася ніжэй амаль за ўсіх краін-суседак… Краіна наша сёння ў багне, Благі ў людзей душэўны стан. Цывілізацыяй не пахне — Вердыкт нам вынеслі ў ААН.
Не прыдумаць мудрэй пра свіней і курэй
У Беларусі каторы месяц даражэе кураціна. Следам узраслі цэны і на свініну. Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец патлумачыў: «Трэба разумець, што гэтая прадукцыя, свініна і кураціна, узаемазвязаная. Калі расце цана на птушку, дык свініна за ёю рухаецца». Жывёльны свет — тварэнне Бога. Ды як на гэта ні зірні, Няма агульнага нічога, Бадай, у куры і свінні:
Сарцірам, што над Сожам, мы ганарыцца зможам
У Гомелі на ўзбярэжжы ракі Сож будуецца грамадскі туалет коштам паўтара мільёна рублёў. Мы туалетаў маем шмат. Аднак, сябры, прызнаем шчыра, Што сёння і ў сталіцы нат Няма харошага сарціра,
У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ
Жыхар Брэста ў жнівеньскую спёку па пільнай справе прыйшоў у аблвыканкам, аднак ахоўнік яго не прапусціў, бо мужчына не адпавядаў дрэс-коду: ён быў у шортах, майцы і красоўках. Як на вуліцы спякота — Хоць тады ў лядоўню ляж. І хадзіць усім ахвота Не на працу, а на пляж.
Зазірнуў куды не след і агледзеў «туалет»
Падчас наведвання ААТ «Тэхніка сувязі» ў Барані Аршанскага раёна прэзідэнт змяніў традыцыйны маршрут і зазірнуў туды, дзе яго не чакалі. «Вось ваш твар… — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вы не планавалі, што я зайду ў ваш «туалет»… Мы пакажам усяму народу, як вы працуеце…» Прывыклі мы да гэткай явы, І знае нават цёмны дзед: Прыедзе кіраўнік дзяржавы — Наводзіць будуць марафет.
Мы й не ведалі, што тут пад кантролем нават блуд
У катэджы пад Мінскам міліцэйскі спецназ жорстка затрымаў удзельнікаў свінгерскай секс-вечарынкі. «Нас прымалі як бандытаў, з пісталетамі, з лазернымі прыцэламі, у масках, у бронекамізэльках, тварам у падлогу, рукі за спіну, галаву не падымаць. Здымалі ўсё гэта на відэа», — расказаў адзін з удзельнікаў забавы. Даўно ўжо чуем жарты-кпіны, Што ў нас дрымучы самы лад, Што людзі нашае краіны Жывуць, як сто гадоў назад,
Сканаеш на чацвёрты дзень, тады й аплацяць бюлетэнь
Міністэрства працы і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выступілі з ініцыятывай: прапанавалі аплачваць бальнічныя лісты толькі з чацвёртага дня. Гэткім чынам яны збіраюцца сэканоміць на выплатах дапамогі па часовай непрацаздольнасці. Пятру расклад не даспадобы, Хадзіў ён змрочным, быццам цень: Тры дні лячыўся ад хваробы, Аднак чамусьці бюлетэнь
З-за закускі рэвізоры засталіся не ў гуморы
На адно з дзяржпрадпрыемстваў Брэстчыны, якое знаходзіцца далёка ад райцэнтра, павінна была прыехаць інспекцыя з абласной «вертыкалі». Як звычайна бывае, гаспадары накрылі сталы. Інспектары абурыліся, што на іх няма гарэлкі. Паслалі ганца па каньяк. Але правяральшчыкі ўсё адно засталіся незадаволенымі, бо на сталах не было дранікаў з мясам, а іх, як сказаў адзін з рэвізораў, «Лукашэнка любіць, да яго прыезду іх заўсёды гатуюць». Усім вядомы кліч суровы (Гучыць ён з гогалеўскіх пор, І ўвесці ў ступар могуць словы): «Да нас прыедзе рэвізор!»
З сучаснага народнага гумару
Сэрца не хлусіць — З двума мужчынамі адразу Я сустракаюся цяпер. Каго ж мне выбраць? І адказу Я не магу знайсці. Павер:
Начальнік-прайдзісвет папоўніў партманэт
У Мінску супраць аднаго з кіраўнікоў спартыўна-аздараўленчага комплексу ўзбуджана крымінальная справа: ён сам сябе прызначыў прыбіральшчыкам і атрымліваў ліпавую зарплату. — У любога грошай мала, Калі ён не прайдзісвет, — Так аднойчы мне сказала Наймудрэйшая з кабет.