TOP

Фельетон

У мінскім скверы Катоўка было запланавана дзіцячае свята з гульнямі, конкурсамі малюнкаў і г.д. Аднак мясцовая ўлада палічыла свята несанкцыяваным масавым мерапрыемствам, дазвол на яго правядзенне не дала. Таму за забавамі ў скверы вялі назіранне тры міліцыянеры і адзін чалавек у цывільным. Сёння нехарошы час такі, Што падстаў для шчасця небагата. І таму не дзіўна, што бацькі Для дзяцей зрабіць рашылі свята.

На афіцыйным сайце РУП «Белюрзабеспячэнне» была выстаўлена на продаж (кошт — 200 рублёў) драўляная двухмесная прыбіральня-«шпакоўня», якой карысталіся работнікі ПМК-226 г. Слуцка. Ахвотнікаў купіць яе не знайшлося. Ламалі тлумныя галовыМясцовыя кіраўнікі.Абралі «ўверсе» вектар новы,Які, канешне, не з рукі

Былы дырэктар вытворчасці «Папраўчая ўстанова № 5» (калонія ў Івацэвічах) абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў суме 207 365 еўра ад прадстаўніка французскай кампаніі «за рашэнне пытанняў, звязаных з пастаўкай мэблі», якую выраблялі зняволеныя. Не толькі злодзеі-бандыты Свой тэрмін бавяць у турме. Народ рукасты, майстравіты, А часам і таленавіты Бывае ў шэрай той гурме.

Каб забяспечыць бяспеку ў нашай краіне, плануецца ўстанавіць каля 500 тысяч камер вонкавага відэаназірання. Акрамя ўсяго іншага, дэтэктары сістэмы маніторынга павінны будуць выяўляць дармаедаў-бадзяк. Дасюль «зламыснікі» вякамі Жылі спакойна на зямлі, Бо не было відэакамер. У горшым выпадку «вялі»,

На сайце Мінгарвыканкама з’явілася інфармацыя аб правядзенні адкрытага конкурсу на пасаду намесніка кіраўніка Кастрычніцкага раёна, які курыруе ЖКГ. Сярод патрабаванняў да кандыдата — практычны вопыт і стаж кіруючай работы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі не менш за 5 гадоў, адказнасць, стрэсаўстойлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Здзівіцца можна, скажам прама, Ад явы той — і нездарма: Ёсць старшыня райвыканкама, Але намесніка няма.

У Дзень Перамогі ў Наваполацку міліцыя затрымала гараджаніна, які голым разгульваў на балконе сваёй кватэры. Ён растлумачыў, што даўно меў жаданне здзейсніць падобны ўчынак, а цяпер, выпіўшы для храбрасці, вырашыў прадэманстраваць староннім сваё аголенае цела. Узбуджана крымінальная справа. Чулі дзеўкі ад Адама: — Я — мужчына хоць куды! Цела — быццам у Ван Дама, Хоць даўно не малады!

Славуты ў мінулым футбаліст Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» і стаў старшынёй праўлення клуба, ён будзе ўладальнікам 20 працэнтаў акцый. Мне прыступіць да фельетона Няпроста — і чашу я чуб, Бо сам Дыега Марадона Уважыў беларускі клуб.

Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» падало ў ЦВК прапановы аб зменах у выбарчым заканадаўстве: удзел у выбарах прапаноўваецца зрабіць не правам, а абавязкам усіх беларусаў, якім споўнілася 18 год. За няўдзел — штраф і нават пазбаўленне права займаць пасаду ў дзяржаўных структурах. Як ні рвуць чынушы глоткі, Як ні цісне ўладны прэс, Ды да выбараў усё-ткі Людзі трацяць інтарэс.

У Беларусі можа быць створана міністэрства лічбавай эканомікі — так заявіў прэзідэнт падчас сустрэчы з творчай моладдзю. Парою не хапае зла: Шматлікімі і разнашэрснымі Краіна наша абрасла, Як лішаямі, міністэрствамі.