TOP

Фельетон

У Вілейцы тры смуглявыя маладзіцы прапанавалі 80-гадоваму дзеду набыць пасцельную бялізну. Ён купіў яе на 300 рублёў і паабяцаў значна большую суму, калі маладзіцы спатоляць яго сексуальныя фантазіі. Тыя пагадзіліся, але пажадалі папярэдне памыцца. Пакуль дзед «здабываў» гарачую ваду ў ванне, маладзіцы сышлі. Прапалі і 2000 рублёў… Адзін ужо гадоў у сорак У ложку з дзеўкаю здыхляк, І без віягравых падпорак Яму не можацца ніяк;

Два п’яныя мужыкі апоўначы ішлі па вуліцы вёскі Пукшына (Віцебская вобласць) і сустрэлі… мядзведзя. Адзін асцярожна пагладзіў звера і сказаў: «Міша! Міша!». У адказ на ласку мядзведзь лізнуў яго ў шчаку. А другі мужык палез да мядзведзя ў абдымкі. Звер паваліў яго на зямлю і стаў грызці… З нас у любога «дах паедзе» (Успрымецца як страшны сон), Калі сапраўднага мядзведзя На вуліцы сустрэне ён.

Жыхар Клічава, прыхапіўшы арбалет і стрэлы, пайшоў у лес на незаконнае паляванне і… заблудзіўся. Змушаны быў пазваніць ратаўнікам. Браканьера чакае штраф і канфіскацыя зброі. Займеў злачынныя намеры Немалады дзяцюк Іван: Рашыў падацца ў браканьеры. Быў у Івана хітры план.

Новыя даследаванні паказалі, што большасць значных адкрыццяў людзі здзейснілі ад ляноты, бо самыя яркія думкі нараджаюцца пры гультайстве. «Пабоку клопаты і праца, Далоў вірлівае жыццё! Калі ты будзеш ленавацца, Зрабіць сумееш адкрыццё!» —

Як выявіў Дзяржкантроль, у Гарадку Віцебскай вобласці і сёння не завяршылі рамонт шэрагу аб’ектаў, хоць гэта планавалася зрабіць да «Дажынак-2014». Мінула часу небагата, Не за гарамі гэты час, Калі з размахам працы свята Улада ладзіла для нас.

Кіраўнікі гаспадарак Кіраўскага раёна займаліся прыпіскамі малака незвычайным чынам: неіснуючыя літры быццам бы прадаваліся калгаснікам. Прычым з іхніх заробкаў вылічваліся рэальныя грошы. Большасцю малако «пілі» прагульшчыкі ды п’яніцы, якія не рыпаліся пад пагрозай звальнення. Да прыкладу, адна жанчына «выжлукціла» больш за тону сырадою! Узбуджана некалькі крымінальных спраў. І ў далёкі час, і ў блізкі На тутэйшае зямлі У паказчыках прыпіскі Вельмі звыклымі былі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі парэкамендавала беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак на Мальдзівы ў сувязі з неспакойнай абстаноўкай у краіне — там адбываюцца масавыя беспарадкі. Расклад, на жаль, зусім паршывы, Бо нельга адпачыць як след: Непажадана на Мальдзівы Любому з нас купляць білет.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі выкрыў злачынную схему экспарту высакаякасных піламатэрыялаў пад выглядам нізкасортнай сыравіны. Пастаўку «амаль дроў» у прыбалтыйскія краіны арганізаваў адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны. Найперш, сябры мае, скажу я, Што ў нас густы і цёмны лес. І да яго дзялкі-буржуі З замежжа Маюць інтарэс —

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац адобрыў ініцыятыву мінскай бабулі. Яна прапанавала стварыць групы пенсіянераў, якія выяўляцьмуць недахопы ў гандлі, сачыць за правільнасцю парковак і г.д. А пра ўсе парушэнні будуць паведамляць «куды трэба». Бабуля, адуванчык Божы, Паслала мэру свой зварот: Змагацца з хібамі паможа Старэчы доблесны народ;