Няхай жывуць бабры і знікнуць махляры!
У Віцебску асудзілі за махлярства 63-гадовую жанчыну. Яна падманвала бабулек, з якімі знаёмілася ў чарзе ў паліклініках. Абяцала вылечыць іх бабровым салам, брала грошы і знікала. Не сакрэт: бітком набіты Паліклінікі заўжды, Бо туды, на сход нібыта, Ходзяць бабкі і дзяды.
Паставіла мытня падножку: «Прапусцім ці жонку, ці кошку»
У пункце пропуску «Весялоўка» беларускія мытнікі паставілі перад мужчынам дылему: жонку (яна не грамадзянка Беларусі) прапусцім, але кошку — не (адсутнічае ветэрынарны кантроль). У другім пункце пропуску, які знаходзіцца за сто кіламетраў, можна праехаць з кошкай, але без жонкі. Яшчэ ў маім дзяцінстве дзесьці Задачка ў побыце была: Як цераз рэчку перавезці Ваўка, капусту і казла?
Навагодняя шаткаванка
Дзед Мароз папярхнуўся… Аб’явіла дзяўчо за вячэрай: — Будзе шчасце ў нас Поўнаю мерай! Напісала я Дзеду Марозу (Гэта ж трэба — дадумаўся розум), Каб айфон Падарыў мне на свята, І не горшы, Чым мае наш тата.
Каму — валюта, каму — пакута
Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы назваў малако «нашай валютай» і параўнаў даходы ад яго вытворчасці з нафтавым бізнесам. Між іншым у большасці гаспадарак даяркі зарабляюць па 400—500 рублёў. Навінай агарошаны народ, Бо мы дасюль не зналі, недарэкі, Што кормяць нас, Прыносяць нам даход Малочныя і нафтавыя рэкі.
Бацька ўсё-ткі не наплёў нам пра тысячу рублёў!
За год зарплаты чыноўнікаў выраслі больш чым на 37 працэнтаў. Народ наш хоча жыць багата. І людзям Бацька ў вушы ўвёў: За год сярэдняя зарплата Сягне да тысячы рублёў!
Няма трупа — няма справы
БЫЛЬ Трымцела сэрцайка ў Агаты, І млявасць нейкая гняла, Як на зыходзе дня дахаты Брыла з суседняга сяла.
Усё нагамі дагары перавярнулі гандляры
У аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна злодзей украў з сельскай крамы некалькі бутэлек таннага «чарніла», а прадаўшчыцы павесілі на яго буйную недастачу. У вёсцы краму абакралі! Такога не было здавён. Зладзеі выцягнулі з крамы Дабра Не на адзін мільён.
Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі
На відэа, змешчаным у сацыяльных сетках, жанчына-брыгадзір будаўнічага ўпраўлення №107 прадпрыемства «Гомельпрамбуд» прымушае падначаленых рабочых нахіляцца і лупцуе іх дзягай па азадках. Пры гэтым крые іх адборнымі мацюкамі. Добра знаем мы: без дысцыпліны Будзе ў справе поўны кавардак. Гэта тычыць цэлае краіны, І ў любой суполцы гэта так.
Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…
Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі ў жыхаркі вёскі Эйгерды (Гродненская вобласць) Алёны Кароль, каб яна палепшыла свае жыллёвыя ўмовы, інакш, маўляў, пазбавім бацькоўскіх правоў. Жанчына адна гадуе сына-інваліда, сродкаў няма, і яна дала аб’яву аб продажы сваёй ныркі. На бяду, у адрозненне ад чыноўнікаў, адгукнуліся простыя людзі, пачалі збіраць грошы… Нягеглы ў той жанчыны быт. Ды ў чым яе правіна? Расце дзіцёнак-інвалід — Адна гадуе сына.
Рацыён багаты маюць ільвяняты
У Мінскім заапарку гадуюцца белыя львы, падараныя Мікалаю Лукашэнку армянскім бізнесменам. Штодзень яны з’ядаюць па 10 кілаграмаў самай якаснай ялавічыны (работніцы заапарка нават загадзя выдзяляюць з мяса жылкі і тлушч…) Ён не просты, хлопчык Коля, Да яго — увагі шмат. Не было, аднак, ніколі, Каб дарыў хтось ільвянят.