ЗГНІЛІ КАЛАСЫ, ДЫ ЁСЦЬ ГАЛАСЫ
Напярэдадні выбараў палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў такую думку: «Барацьба за высокую яўку ва ўмовах заклікаў апазіцыі стане галоўнай задачай усёй выканаўчай вертыкалі. Менавіта па гэтаму паказчыку, а не па ўзроўні ўраджайнасці будуць ацэньваць эфектыўнасць дзейнасці мясцовай улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў». Лявона, старшыню калгаса,Пазвалі неяк « у раён».Там не пра збожжа, не пра мясаПачуў загад суровы ён:— На носе выбары. Задача: На ўчастках яўку забяспеч.
ПАЧАТАК ДРАМЫ: ШТУРМУЮЦЬ КРАМЫ
Пры адкрыцці мінскага супермаркета «Віталюр» тым, хто купіць тавараў на 200 тысяч рублёў і больш, былі абяцаныя 3-працэнтныя зніжкі. Людзі літаральна штурмавалі магазін… У краіне, скажам прама,Сёння гэтакі расклад:Грошай мала ў нас, а крамаў,Як на ўздзіў, задужа шмат.
ПАБУДУЕМ ЗАЎТРА ГМАХ — БУДЗЕМ МЫ «ПРЫ МЕДАЛЯХ»
На ўзвядзенне новага будынка Нацыянальнага алімпійскага камітэта запатрабавана сума, якая амаль удвая перавышае рэспубліканскі бюджэт на гэты год, прадугледжаны на фізкультуру і спорт.Нам не дала Алімпіяда,Як планавалі, медалёў.Улада,Ведама ж, не радаАд гэткіх сціплых «заваёў».
ШМАТ «МУРНІ» ДЛЯ СТАРШЫНІ
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выказала думку, што беларускі электарат дэградуе, не вылазячы з Інтэрнэта: «Я страшэнна асуджаю ўсе гэтыя сацыяльныя сеткі, не разумею, як можна завесці тысячу фрэндаў і пісаць ім усякую мурню». — Электарат наш, — так сказалаЦэнтрвыбаркама старшыня, — Мае надзеі цешыць мала,Савецкім людзям не раўня.
НАВОШТА Ў ШКОЛЕ СПІСВАЎ КОЛЯ
Дэпутат Анатоль Глаз выступіў супраць існавання гімназій і ліцэяў. Адзін з аргументаў дэпутата такі: туды ідуць лепшыя вучні, а горшым няма ў каго спісваць. Яшчэ ў дзяцінстве хлопчык КоляНе загружаў вучобай клёк.Ён гойсаў з мячыкам па полі,З тугой хадзіў на кожны ўрок.
…І КОЖНЫ БЫСТРЫ ПАЙСЦІ Ў МІНІСТРЫ
Наведаўшы ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», кіраўнік дзяржавы прызначыў ягонага гендырэктара Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. Цікава, што раней гендырэктар гэтага таварыства Сямён Шапіра таксама стаў міністрам Мінсельгасхарчу. Быў старшыня калгаса дбайны,У ступе ён не тоўк ваду.Саджалкі, трактары, камбайныЗаўжды, як кажуць, на хаду.
ДА ПАСЁЛКА І СЯЛА АДУКАЦЫЯ ПРЫЙШЛА
Прэзідэнт адзначыў, што многія выкладчыкі інстытутаў «адсталі і плятуцца ў хвасце падзей», тады як сельская гаспадарка «пайшла далёка наперад». Плануецца, што два з чатырох гадоў навучання студэнты будуць праводзіць у полі ці на ферме. Мікіта, брыгадзір вясковы,Справодзіў сына ў інстытут.Дзяцюк пайсці на ўсё гатовы,Каб быў з дыпломам «баламут».
ЗДЗЕК
Некалі я напісаў фельетон пра тое, што каўбасу назвалі «Купалаўскай». І вось шклоўская фабрыка «Спартак» пачала выпускаць туалетную паперу «Янка»… Калі каўбасныя батоныНазваў хтось імем песняра,Дык даў падказку клёк ягоны:— Наступны крок зрабіць пара!
НАМ ДАРЭЧЫ ЛЮД СТАРЭЧЫ…
Як паведаміў міністр працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі на 100 чалавек, якія працуюць, прыпадае 57 пенсіянераў, і з кожным годам «дзядуль і бабуль» становіцца ўсё болей. Старэе наш народ паціху, Для працы не стае людзей…І як такому гору-ліхуНам рады даць, ратунак дзе?
ЗВЯЛІ РАХУНКІ ЗА МАЛЮНКІ
У судзе разглядалася адміністрацыйная справа грамадскай актывісткі. Яе абвінавацілі ў распаўсюджванні твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. Такімі матэрыяламі міліцыянеры палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата — міліцыянер. Што ён робіць на працы?». Настаўніца Не мела зла на мэце,На ўроку азадачыўшы свой клас:— «Які мой тата» —Вось што трэба, дзеці,Намаляваць усім на гэты раз.