TOP

Ева Вежнавец

Уладзімір Сцяпан – майстар кароткай псіхалагічнай прозы і стваральнік трагікамічнага “сапраўднага вяскоўца”. Ён не лічыць сябе рэалістам, аднак героі і дэкарацыі Сцяпана – пранізліва трапныя і пазнавальныя.

Нацыянальная катастрофа палягае не ў тым, што знешняя сіла вынішчала беларусаў. Трагедыя ў тым, што беларусы нішчылі адно аднога. У свеце, дзе справядлівасць – фантом, выжываюць не добрыя, а моцныя. Што агаломшвае закалыханых “новым рамантызмам” – наіўнай верай у глабальную дружбу, талерантнасць, у крохкі “цывілізацыйны слой”.

Архетып балота не існуе ізалявана і выключна ў літаратуры: гэта частка беларускай міфапаэтыкі, якая несвядома складае аснову светапогляду беларуса. Разглядаць балота як крыніцу зла памылкова. З яго паходзяць як жыццёвая сіла, так і смерць. Гэта сусвет, які жыве па сваіх законах. Гэта нашыя лабірынты Борхеса, нашая вежа са слановай косткі, наша Маконда.