“Раскупілі ўсе білеты! Я быў у шоку”. Як прайшоў “Бульбамуві” і што можна сказаць пра новае беларускае кіно
“Бульбамуві” – незалежны фестываль беларускага кіно, заснаваны ў 2011 годзе і арыентаваны на польскага гледача. Прынамсі, так было напачатку, калі фэст ладзіўся ў Варшаве. Потым былі паказы ў Мінску, потым – перапынак… Сёлетні “Бульбамуві” прайшоў паспяхова і не без скандалаў: напрыклад, адзін фільм знялі з паказаў, бо “Беларусьфільм” забараніў. Іншы аблаялі гледачы.