TOP

Максім Багдановіч

Як любому пісьменніку Максіму Багдановічу пагражаюць дзве рэчы. Першая — забыццё. Гэтая пагроза пакуль прывідная: Багдановіч агульнапрызнаны класік, яго яшчэ не паспелі выкінуць са школьнай праграмы, а зусім нядаўна адзначалі ягонае 130-годдзе. Другая пагроза больш страшная і парадаксальным чынам вынікае з вырашэння першай: калі ты класік — сцеражыся бронзы. Станеш помнікам — памрэш.

“Зорка Венера ўзышла над зямлёю, / Светлыя згадкі з сабой прывяла…” Цяжка ўявіць, каб кагосьці з нас (нават тых, каго вызвалялі ў школе ад вывучэння мовы, бо ад літаратуры ж нікога не вызвалялі) абмінуў у жыцці гэты Багдановічаў верш. Ён называецца “Раманс”, але большасць беларусаў запомніла яго як “Зорка Венера”.

Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі з няволі піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989-га па ліпень 1998 года. Друкуецца са скарачэннямі.