TOP

“Маё невымаўля”

Ці лёгка быць паэткай, захапляцца Цвятаевай і мець шмат хатніх клопатаў? Мацярынства і творчасць: ці гэта сумяшчальныя рэчы? Тым больш, як ты жывеш у невялікім, не абласным нават горадзе. Мы пагаварылі пра гэта з Настай Кудасавай – беларускай паэткай з Рагачова. Яна аўтарка чатырох зборнікаў, лаўрэатка прэстыжных нацыянальных конкурсаў.