Ваўкі і сабакі ўсходняй Еўропы: партрэт беларускай прозы. Частка 2: тры адметныя кнігі
Нацыянальная катастрофа палягае не ў тым, што знешняя сіла вынішчала беларусаў. Трагедыя ў тым, што беларусы нішчылі адно аднога. У свеце, дзе справядлівасць – фантом, выжываюць не добрыя, а моцныя. Што агаломшвае закалыханых “новым рамантызмам” – наіўнай верай у глабальную дружбу, талерантнасць, у крохкі “цывілізацыйны слой”.