TOP

Сяргей Пясецкі

Іх залічваюць у кола “грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага» – выгадаваных на беларускіх землях, падуладных Расійскай Імперыі, дзе яшчэ памятаюць падзелы Рэчы Паспалітай, паўстанні і разборы шляхты, дзе моляцца і гандлююцца на розных мовах, але захоўваюць сацыяльны падзел.

13 студзеня незалежная тэатральная група “Купалаўцы” прадстаўляе анлайн-прэм’еру – спектакль паводле сатырычнага рамана Сяргея Пясецкага “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”. Мы ўжо рыхтуемся і, каб сугрэцца на марозе чакання, прыгадваем сёе-тое пра самога Пясецкага і ягоны твор.