Валянцін АКУДОВІЧ: «Паліткурдупелі авалодалі светам. І ўсё сталася палітыкай, а што не палітыка, таго быццам і няма»
Насуперак свайму знакамітаму мему “Мяне няма”, Валянцін Акудовіч у грамадскім дыскурсе доўгі час прысутнічаў досыць шчыльна, хай сабе і далікатна ды ненавязліва. Яго парадаксальныя фармулёўкі і скептычныя каментарыі разрыхлялі мысленчую прастору, натхнялі на думкі ўласныя і правакавалі дыскусіі на “вечныя” для Беларусі тэмы. Прычым выказваўся ён не толькі на пляцоўках для вузкага кола, але і на старонках масавых выданняў. Нефармальны лідар некалькіх пакаленняў беларускіх інтэлектуалаў ніколі не вылучаўся снабізмам. Аднак нечакана для ўсіх гэты мысляр нібы ўрэчаісніў сваю філасофскую метафару. Апошнім часам пра Акудовіча і сапраўды можна было казаць, што яго няма…
Кастынг не дапаможа, ці Якія маштабы набылі звальненні ў культуры
Сотні супрацоўнікаў культуры аказаліся пад пагрозай звальнення з-за актыўнай грамадскай пазіцыі. Масавыя чысткі праходзяць не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх рэгіёнах.