TOP

Валянцін Акудовіч

Насуперак свайму знакамітаму мему “Мяне няма”, Валянцін Акудовіч у грамадскім дыскурсе доўгі час прысутнічаў досыць шчыльна, хай сабе і далікатна ды ненавязліва. Яго парадаксальныя фармулёўкі  і скептычныя каментарыі разрыхлялі мысленчую прастору, натхнялі на думкі ўласныя і правакавалі дыскусіі на “вечныя” для Беларусі тэмы. Прычым выказваўся ён не толькі на пляцоўках для вузкага кола, але і на старонках масавых выданняў. Нефармальны лідар некалькіх пакаленняў беларускіх інтэлектуалаў ніколі не вылучаўся снабізмам.   Аднак нечакана для ўсіх гэты мысляр нібы ўрэчаісніў сваю філасофскую метафару. Апошнім часам пра Акудовіча і сапраўды можна было казаць, што яго няма…

Архетып балота не існуе ізалявана і выключна ў літаратуры: гэта частка беларускай міфапаэтыкі, якая несвядома складае аснову светапогляду беларуса. Разглядаць балота як крыніцу зла памылкова. З яго паходзяць як жыццёвая сіла, так і смерць. Гэта сусвет, які жыве па сваіх законах. Гэта нашыя лабірынты Борхеса, нашая вежа са слановай косткі, наша Маконда.