Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
Учора ў варшаўскім Музеі вольнай Белраусі адбылася прэзентацыя кнігі “Алесь”. Яна з’явілася дзякуючы выдавецтву “Полацкія лабірынты”, пад патранажам Беларускага ПЭНа і сталася фактычна мемуарамі нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.